Харві Кейтэль (; ) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар. Кар'ера Вядомы па шматгадоваму супрацоўніцтву з рэжысёрам Марцінам Скарсэзэ, у якога Кейтэль зняўся ў цэлым шэрагу фільмаў, у тым лiку ў «Хто гэта грукае ў мае дзверы?», «Злыя вуліцы», «Аліса тут больш не жыве», «Таксіст», «Ірландзец».
За фiльм «Багсі» Кейтэль атрымаў намiнацыi на прэміi «Оскар» i «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю другога планаPreview: Harvey Keitel doesn't think of himself as a "star"Harvey Keitel.
У 1993 годзе зняўся ў фільме «Піяніна», якi быў удастоены «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю. Кейтэль атрымаў прэмію Аўстралійскай акадэміі кіна- і тэлевізійных мастацтваў за найлепшую мужчынскую ролю.
У 1994 годзе зняўся ў фільме рэжысёра Квенціна Таранціна «Крымінальнае чытво»Harvey Keitel, якi таксама атрымаў «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. Раней Кейтэль зняўся ў дэбюце Таранціна ў якасцi рэжысёра, фільме «Шалёныя сабакі»The Cast of ‘Reservoir Dogs’: Where Are They Now?.
Ён таксама працаваў з Уэсам Андэрсанам на стужках «Каралеўства ўзыходзячага месяца»Moonrise Kingdom Needed Some Movie Magic To Get Edward Norton Carrying Harvey Keitel, «Гатэль "Гранд Будапешт"»‘Grand Budapest Hotel’ Books Creative Talent for Bevy of Craft Challenges, «Востраў сабак»Wes Anderson's Isle of Dogs: Interview With the Visual Team.
Крыніцы
Катэгорыя:Акцёры ЗША