Аляксандр Далеўскі (пол. Aleksander Dalewski, 12 студзеня 1827, Кункулка Лідскі павет - 14 красавіка 1862, Вільня) — удзельнік вызваленчага руху ў сярэдзіне ХІХ ст., адзін са ставаральнікаў Братняга саюза літоўскай моладзі.Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 17.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 197-198.Kościałkowski Stanisław. Dalewski Aleksander // Polski Słownik Biograficzny. T. IV. S. 394-395.
Біяграфія Вучыўся ў віленскай павятовай школе, а потым (у 1844—46 гг.) у віленскай гімназіі, да завяршэння і здачы адпаведнага кваліфікацыйнага экзамену некалькі гадоў выкладаў прыватна ў Вільні і ў Гарадзенскай губерні, пасля чаго ранняй вясной 1849 г. вярнуўся ў Вільню. Яшчэ на школьнай лаве ён аказваў вялікі ўплыў на сваіх калег і моладзь сваім палкім патрыятызмам.
У 1846 г. разам з братам Францішкам стварыў Братні саюз літоўскай моладзі, які набыў даволі шырокае распаўсюджанне сярод школьнай, рамесніцкай і рабочай моладзі ў Вільні, Лідзе, Навагрудку і асабліва ў Мінску.
Абодва браты жылі ў Вільні, на вуліцы Бокшта, здымаючы невялікі пакой у пісьменніка Ігната Ходзькі. Зараблялі на жыццё ўрокамі, навучаючы дзяцей Снядэцкіх, Шчыт і інш.
«Змова братоў Далеўскіх» ставіла сваёй мэтай служэнне радзіме пад лозунгам працы над духоўным адраджэннем нацыі, а таксама імкненне да незалежнасці «праз працу, праўду і справядлівасць». Далеўскія стваралі арганізацыю, трымаючыся строгай канспірацыі, члены ўрачыста прыводзіліся да прысягі. Пасля заснавання арганізацыя на працягу двух гадоў займалася ўмацаваннем сваіх унутраных сіл і ідэйнай сталасцю, пашырала колькасць членаў, мела намер узняць паўстанне. Выкрытая ў выніку слабасці і паказанняў аднаго са змоўшчыкаў (Антонія Янкоўскага), яна пацягнула за сабой шматлікія ахвяры і працэсы. Далеўскі быў арыштаваны ў ноч з 11 на 12 красавіка 1849 г.; зняволены ў дамініканскім кляштары, чакаў там разам з братам і многімі іншымі завяршэння працэсу перад ваенным судом.
Паводле прысуду гэтага суда, зацверджанага 19 лістапада 1850 г., быў асуджаны на 10 гадоў катаргі ў Сібіры. Пакуты этапнай дарогі, а потым катаргі, якую адбываў у Нерчынску, дзяліў, дзякуючы задаволенай просьбе, са сваім братам. Пасля вызвалення з катаргі (жнівень 1856 г.) абодва браты пасяліліся ў Іркуцку, дзе іх дом стаў цэнтрам духоўнага жыцця выгнаннікаў. Абсталявалі сабе дамок, у які прынялі таксама члена саюза Цэзарыя Макжэцкага, які захварэў падчас следства на псіхічную хваробу, і Фларыяна Даноўскага.
Нарэшце, паводле амністыі, Аляксандр Далеўскі у 1858 г. вярнуўся на радзіму. Вяртаючыся, Аляксандр Далеўскі спыняўся ў Казані, Маскве, Санкт-Пецярбургу. Тут ён сустрэўся з Зыгмунтам Серакоўскім. Пасяліўся ў Вільні і тут, дзякуючы набытым шляхам самаадукацыі ведам у галіне тэхнікі, працаваў пры будаўніцтве варшаўска-пецярбургскай чыгункі, асабліва пры будаўніцтве чыгуначнага моста праз Вілію ў Сантоцы (пры вусці Жэймены). Не зламаны духам ён і далей вёў нацыянальна-асветніцкую дзейнасць сярод моладзі і, атулены арэолам пакутніцтва, акружаны ўсеагульнай павагай, памёр у Вільні 14 красавіка 1862 г. Яго пахаванне на могілках Росы стала патрыятычнай маніфестацыяй віленскай моладзі, якая на яго магіле за сабраныя сродкі паставіла надмагільны камень з адпаведным надпісам.
Сям'я Бацька Аляксандра, Дамінік Антоні Далеўскі, быў жанаты двойчы. Дачкой Дамініка ад першага шлюбу была Апалонія Далеўская, пазней жонка Зыгмунта Серакоўскага .
Аляксандр Далеўскі быў сынам Дамініка Антонія і яго другой жонкі, Дамінікі, народжанай Наркевіч. Ён быў адным з іх васьмі дзяцей. Яго браты і сёстры ад гэтага шлюбу:
Францішак (1825–1904) Тэкля, пазнейшая жонка Людвіка Еніке (1818–1903) Канстанцін (1835–1871) Цітус (1841–1864) Сюзана Ксаверыя (1845–1900) Юзаф Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Далеўскія