Вау () — горад ва ўсходняй частцы Папуа — Новай Гвінеі, у правінцыі Маробэ. Размешчаны за 74 км на паўднёвы захад ад горада Лаэ.

Гісторыя У 1920-я і 1930-я гады Вау быў месцам залатой ліхаманкі. У студзені 1943 года ў раёне горада разгарнулася бітва паміж аўстралійскімі і японскімі войскамі за аўстралійскую ваенную базу Вау (Бітва пры Вау). Пасля Другой сусветнай вайны горад быў злучаны аўтамабільнай дарогай з портам Лаэ, што спрыяла далейшаму развіццю тут лясной прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Непадалёку ад Вау маецца біялагічная даследчая станцыя. З 1942 па 1949 год горад быў сталіцай Новай Гвінеі.

Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 9442 чалавекі.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2013 2 300 4 300 9 442

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі