Авіза (Слоўнік іншамоўных слоў : [каля 25000 слоў і тэрмінаў] : у 2 т. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — Т. 1: А ― Л. — 735 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0152-4) — паведамленне (пісьмо) атрымальніку аб адгрузцы яму прадукцыі, пераводзе грашовых сродкаў ці аб зменах ва ўзаемных разліках паміж контрагентамі. У банкаўскай, камерцыйнай, бухгалтарскай практыцы авіза — афіцыйнае паведамленне аднаго контрагента другому аб выкананні разліковых аперацый. Банкі высылаюць авізу сваім карэспандэнтам і кліентам пра дэбетавыя і крэдытавыя запісы, рэшту сродкаў на рахунках і інш. разліковыя аперацыі. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Банкаўская справа