Міжнародны аэрапорт імя Джэксана, таксама вядомы як Аэрапорт Порт-Морсбі (, ) — найбуйнейшы і самы загружаны камерцыйны аэрапорт Папуа — Новай Гвінеі, размешчаны за 8 км ад сталіцы краіны горада Порт-Морсбі.

Аэрапорт з’яўляецца портам прыпіскі і галоўным транзітным вузлом (хабам) нацыянальнай авіякампаніі Папуа — Новай Гвінеі Air Niugini і хабам для іншага новагвінейскага авіяперавозчыка Airlines PNG.

Гісторыя Падчас Другой сусветнай вайны Аэрапорт Порт-Морсбі стаў адной з асноўных ваенна-паветраных баз рэгіёна, якія выкарыстоўваліся саюзніцкімі сіламі ў ходзе новагвінейскай кампаніі 1942—1945 гадоў. У 1942 годзе аэрапорт атрымаў афіцыйную назву Аэрадром Джэксан у гонар аўстралійскага лётчыка-аса, камандзіра 75-й эскадрыллі Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл Аўстраліі Джона Джэксана, які загінуў 28 красавіка 1942 года ў паветранай бітве над Порт-Морсбі з японскімі ваеннымі сіламі.

Пасля размяшчэння ваенна-паветраных сіл на Аэрадроме Джэксан тэрыторыя базы была пашырана, а яе інфраструктура трохі мадэрнізавана, у тым ліку былі ўзведзены ангары для стаянак самалётаў і абароны іх ад варожых налётаў. У той час аэрадром насіў неафіцыйную назву «Сямімільны». Акрамя таго, паміж Аэрадромам Джэксан і суседнім «Пяцімільным» Аэрадромам Уордс былі пабудаваны некалькі рулёжных дарожак, якія далі магчымасць самалётам перамяшчацца па зямлі паміж тэрыторыямі дзвюх баз.

Падчас правядзення ваенных дзеянняў Аэрадром Джэксан у першую чаргу выкарыстоўваўся як штаб-кватэра некалькіх аператыўных груп, разгорнутых непасрэдна ў раёнах баявых дзеянняў.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе камандаванне Ваенна-паветраных сіл Арміі ЗША пачало паступова згортваць базіраванне на Аэрадроме Джэксан, аднак цягам доўгага часу аэрадром выкарыстоўваўся авіяцыяй саюзніцкіх сіл, таму нароўні з грамадзянскімі лайнерамі можна было ўбачыць ваенныя Boeing B-17 Flying Fortress, North American B-25 Mitchell, Lockheed P-38 Lightning, Republic P-47 Thunderbolt, A-20G і нават некалькі адзінак Curtiss P-40.

Падраздзяленні USAAF, якія базаваліся на аэрадроме

43-я бамбардзіровачная група, (14 верасня 1942 — 10 снежня 1943) штаб-кватэра, 63-я, 64-я, 65-я бамбардзіровачныя эскадрыллі 90-я бамбардзіровачная группа, (10 лютага — снежань 1943) штаб-кватэра на Аэрадроме Джэксан, эскадрылля — на Аэрадроме Уордс

345-я бамбардзіровачная група, (5 чэрвеня 1943 — 18 студзеня 1944)

8-я знішчальная група, (16 мая — 23 снежня 1943) 49-я знішчальная група, (9 кастрычніка 1942 — сакавік 1943) 108-я заправачная група, (23 чэрвеня — 16 снежня 1943)

Дзейнасць Флагманская авіякампанія Air Niugini абслугоўвае большасць рэгулярных кірункаў унутры краіны з Міжнароднага аэрапорта Джэксан, выкарыстоўваючы парк турбавінтавых самалётаў de Havilland Canada Dash 8 (у канфігурацыях салонаў на 36 і 50 пасажырскіх месцаў) і парк рэактыўных лайнераў Fokker 100 (97 пасажырскіх месцаў). На міжнародных лініях у Аэрапорт Кэрнс (Аўстралія), Міжнародный аэрапорт Хоніяра (Саламонавы Астравы) і Міжнародны аэрапорт Нандзі (Фіджы) кампанія выкарыстоўвае толькі рэактыўныя самалёты Fokker-100. З Міжнароднага аэрапорта Джэксан выконваюцца рэгулярныя міжнародныя рэйсы ў Куала-Лумпур, Сінгапур, Манілу, Токіа, Ганконг, Сідней і Брысбен.

Раней дзейнічаў рэгулярны маршрут авіякампанії Cathay Pacific з Ганконга ў Аэрапорт Окленд з прамежкавай пасадкай у Порт-Морсбі, аднак гэты кірунак не вытрымаў канкурэнцыі з боку рэгіянальнага перавозчыка Continental Micronesia, які дзейнічае з Міжнароднага аэрапорта Гуам.

Пасажырскія тэрміналы Міжнародны аэрапорт Джэксан працуе ў двух пасажырскіх тэрміналах: будынак тэрмінала ўнутраных авіяліній, які выкарыстоўваюць авіякампаніі Air Niugini і Airlines PNG, і будынак тэрмінала міжнародных ліній для астатніх авіяперавозчыкаў. Міжнародны тэрмінал мае чатыры кантактныя стаянкі для самалётаў, дзве з якіх абсталяваны тэлескапічнымі трапамі. Будынкі абодвух тэрміналаў злучаны паміж сабой крытым пераходам.

Авіяцыйнае здарэнне і няшчасныя выпадкі 11 жніўня 2009 года, рэйс CG4684 Порт-Морсбі — Какода. Пры выкананні заходу на другое кола ў аэрапорце Какода ў воблачнае надвор’е пілот самалёта de Havilland Canada DHC-6 Twin Otter дапусціў памылку, у выніку якой лайнер урэзаўся ў гару на вышыні 1676 метраў над узроўнем мора. Загінулі 13 чалавек. Спасылкі

Maurer, Maurer (1983). Air Force Combat Units Of World War II. Maxwell AFB, Alabama: Office of Air Force History. ISBN 0-89201-092-4. ://pacificwrecks.com A-Z World Airports: Jacksons International Airport

Заўвагі Катэгорыя:Аэрапорты Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Архітэктура ар-дэко Катэгорыя:Аэрапорты, названыя ў гонар людзей