Вы́гарРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. () — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Данілавіцкага сельсавета.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (3 сям’і) пераселены ў 1992 годзе.
Геаграфія За 20 км на паўночны захад ад Веткі, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Данілавічы—Ветка. Драўляныя хаты каля прасёлкавай дарогі.
Гісторыя Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова вялася ў 1920-х гадах. У 1926 годзе ў Данілавіцкім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай акругі.
12 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса імя І. Г. Лебедзева (цэнтр — вёска Данілавічы).
З 29 лістапада 2005 года выключаны з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.
Насельніцтва 1926 год — 12 двароў, 51 жыхар. 1940 год — 18 двароў 56 жыхароў. 1959 год — 47 жыхароў (паводле перапісу). 1992 год — жыхары (3 сям’і) пераселены.
Крыніцы
Літаратура
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы