Роберт Портэр Патэрсан (; ) — амерыканскі палітык. Займаў пасаду ваеннага міністра ЗША у адміністрацыі прэзідэнта ЗША Гары Трумэна.

Скончыў юрыдычны факультэт Гарвардскага ўніверсітэта, займаўся юрыдычнай практыкай у Нью-Ёрку. Браў удзел у Першай сусветнай вайне. У 1930 годзе прэзідэнт Герберт Гувер прызначыў яго федэральным суддзёй Паўднёвай акругі Нью-Йорка. Прэзідэнт Франклін Рузвельт прызначыў яго суддзёй Апеляцыйнага суда ЗША. У 1940 годзе прэзідэнт Франклін Рузвельт прызначыў яго намеснікам вайсковага міністра ЗША. Ён адыграў важную ролю ў мабілізацыі ўзброеных сіл для ўдзелу ў Другой сусветнай вайне. У 1945 годзе прэзідэнт Гары Трумэн прызначыў яго ваенным міністрам, і ён знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1947 года, калі ён вярнуўся да сваёй юрыдычнай практыкі. Пазней ён займаў пасаду прэзідэнта Асацыяцыі адвакатаў Нью-Йорка і прэзідэнта Савета па міжнародных адносінах. Загінуў ва ўзросце 60 гадоў у авіяцыйнай катастрофе. Пахаваны на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках. Крыніцы