Амбліганіт — мінерал класа фасфатаў. Састаў (%): Li2О — 10,1; Al2О3 — 34,46; P2О5 — 48,0; F — 12,85. Мае пераменную колькасць F і OH, іншы раз H2O; прымесі натрыю, ванадыю. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі рэдкія, буйныя, дрэнна ўтвораныя; бясформенныя масы, жаўлакі, зерні. Колер белы, зеленаваты, блакітны, карычневы. Паўпразрысты. Цвёрдасць 6—6,5. Шчыльнасць 3—3,1 г/см³. Пашыраны ў гранітных пегматытавых жылах, альбітызаваных гранітах: каштоўная літыевая руда.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Фасфатныя мінералы