Пескарыйка, амацэт — лічынка міногі. Жыве ў рэках, ручаях, пратоках пераважна ў грунце (адсюль назва).
Даўжыня цела дасягае даўжыні дарослых міног. Афарбоўка ад жоўта-белай да цёмна-шэрай. Рот у выглядзе трохвугольнай шчыліны. Вочы недаразвітыя. Плаўнікі няпарныя, развіты слаба. Корміцца дэтрытам, дробнымі беспазваночнымі. Ва ўзросце 3—5 гадоў ператвараецца ў дарослую міногу. Раней пескарыйку памылкова лічылі самастойным родам міног (Ammocoetes).
Літаратура
Катэгорыя:Лічынкі Катэгорыя:Міногападобныя Катэгорыя:Жывёлы-фільтратары