Фермонт Роял Павільён (англ.: The Fairmont Royal Pavilion) — пляжны гатэль у акрузе Сент-Джэймс, Барбадас. Ён размешчаны за 29 км (17 міль) ад Міжнароднага аэрапорта імя Грантлі Адамса, за 14 км (8 міль) ад сталіцы краіны, горада Брыджтаўн, і за паўмілі ад бліжэйшага гандлёвага цэнтра ў Холтаўне.
Гісторыя і архітэктура Першапачаткова гатэль называўся «Мірамар» (англ.: The Miramar Hotel). Ён быў пабудаваны ў 1940-х гадах і стаў першым гатэлем на заходнім узбярэжжы Барбадаса. Першапачатковы будынак меў усяго 12 нумароў. Цяпер у ім размяшчаецца рэстаран «Палм Тэрас» (Palm Terrace). Рэстаран «Табарас» (Taboras) калісьці быў бунгала кіраўніка, а прыватная віла з трыма спальнямі была часткай комплексу, вядомага як «Гардэн Румс» (Garden Rooms).
У наступныя гады комплекс пашырыўся, ператварыўшыся ў гатэль і маёнтак з прыватнымі рэзідэнцыямі. У красавіку 1987 года гатэль «Мірамар» быў набыты прыватным інвестарам, які адразу пачаў рэстаўрацыйныя работы. Гатэль адчыніў свае дзверы ў снежні 1987 года.
Сёння Фермонт Роял Павільён размешчаны ў маёнтку плошчай 11 акраў (каля 4,5 га) з трапічнымі садамі.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гатэлі Барбадаса Катэгорыя:Гатэлі, заснаваныя ў 1987 годзе