Андалузіт (ад назвы гістарычнай вобласці Андалусія ў Іспаніі) — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, алюмасілікат. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя крышталі, слупкаватыя, прамянёвыя агрэгаты і інш. Колер ружовы, шэры, карычневы, жоўты, чырвоны. Бляск шкляны. Цвёрдасць 6,5—7,5. Шчыльнасць 3,1—3,2 г/см³. Андалузіт — характэрны мінерал метамарфічных сланцаў і гнейсаў. Трапляецца таксама ў рагавіках, другасных кварцытах, некаторых пегматытах і россыпах. На Беларусі — як акцэсорны мінерал у палеагенавых і неагенавых адкладах, трапляецца ў крышталічным фундаменце, адкладах верхняга пратэразою, карбону, трыясу, мелу, марэнных і алювіяльных. Выкарыстоўваецца як сыравіна для высокагліназёмістых вогнетрывалых матэрыялаў і тонкакерамічных (ізалятары і інш.) вырабаў.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы)