Перакрыжаванае апыленне, алагамія — апыленне кветак пылком іншых раслін таго ж віду. Уласціва голанасенным і большасці пакрытанасенных. Спалучаецца з самаапыленнем, якое бывае асноўным або рэзервовым. Строга перакрыжавана-апыляльных раслін мала (напрыклад, жыта). Адбываецца з дапамогай насякомых, ветру, часам пры ўдзеле вады, птушак, жывёл. Садзейнічае спадчыннай зменлівасці, якая забяспечвае прыстасаванасць папуляцый і відаў да змен навакольнага асяроддзя. Літаратура
Катэгорыя:Апыленне