Сільвіа Берлусконі (; , , Італія — , Мілан, Італія) — італьянскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, старшыня Савета міністраў Італіі (; 1994—1995, 2001—2006, 2008—2011), прадпрымальнік, страхавы магнат, уласнік банкаў і сродкаў масавай інфармацыі, уладальнік футбольнай каманды «Мілан». Адзін з самых багатых людзей краіны, медыямагнат і ўладальнік кантрольнага пакета акцый кампаніі «FinInvest». Па часе знаходжання ва ўладзе яго абыходзяць толькі Беніта Мусаліні і Джавані Джаліці.

Біяграфія 14—15 красавіка 2008 года Сільвіа Берлусконі атрымаў перамогу на датэрміновых выбарах у парламент Італіі.

8 мая 2008 года афіцыйна прызначаны прэм’ер-міністрам Італіі. Папярэдні гаспадар палаца Кіджы Рамана Продзі займаў яго ўсяго 18 месяцаў. У чэрвені 2013 года Сільвіа Берлусконі атрымаў абвінаваўчы прысуд за сувязь з непаўналетняй танцоркай мараканскага паходжання Рубі, атрымаўшы такім чынам сем гадоў турмы і пажыццёвую забарону займаць дзяржаўныя пасады, аднак Сільвіа мае шанец абскардзіць прысудБерлусконі асудзілі на сем гадоў турмы за секс з непаўналетняй прастытуткай. «Наша Ніва».

Узнагароды Кавалер працы (1977) Вялікі Крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2002)Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 25 lutego 2002 r. o nadaniu orderów (M.P. Nr 18, poz. 320)

Спасылкі

Афіцыйны сайт руху «il popolo della liberta'»

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Італіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Італіі Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Італіі Катэгорыя:Міністры эканамічнага развіцця Італіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Італіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Палаты дэпутатаў Італіі Катэгорыя:Мільярдэры Італіі