Аварскае ханства — феадальная дзяржава ў цэнтральнай частцы Дагестана ў канцы 12—19 стагоддзях са сталіцай Хунзах. Утварылася на месцы сярэдневяковага «царства» Серыр. Пры Ума-хане (памёр 1634) буйное самастойнае ўладанне. Найбольшай магутнасці дасягнула ў 18 стагоддзі. З 16 стагоддзя неаднаразова было пад пратэктаратам Расіі, у 1803 годзе ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. У 1820—50-я гадах уваходзіла ў імамат. У 1864 годзе Аварскае ханства ліквідавана расійскім урадам і пераўтворана ў Аварскую акругу. Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Дагестана Катэгорыя:Аварскае ханства