23 верасня 2026 года Народны фронт вызвалення Тыграя, апалчэнне Фано і саюзныя групоўкі разгарнулі сумесную ваенную аперацыю супраць федэральнага ўрада Эфіопіі ў Тыграі, Афары і Амхары.
Перадгісторыя Партыя НФВТ у 1991—2018 гадах была ў складзе кіруючай кааліцыі, да прыходу да ўлады Абія Ахмеда Алі. У 2020—2022 гадах годзе паміж новай уладай і партыяй здарыўся ваенны канфлікт. У 2025 годзе сітуацыя зноў накалілася. У маі НФВТ абвясціў аб аднаўленні даваеннай сістэмы кіравання і прызначыў свайго старшыню Дэбрэцыана Гебрэмікаэля прэзідэнтам рэгіёна Тыграй, у процівагу праўрадавай Часовай рэгіянальнай адміністрацыі Гетачу Рэда.
1 жніўня 2026 года недалёка ад мяжы з Суданам успыхнуў бой паміж эфіопскай арміяй і сіламі НФВТ.
20 верасня 2026 года сем эфіопскіх паўстанцкіх груповак абвясцілі аб стварэнні «Альянсу народных сіл Эфіопіі за выжыванне» — кааліцыі, у якую ўвайшлі: Фано, НФВТ, Вызваленчая армія Арома, Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, Рэвалюцыйны дэмакратычны фронт адзінства Афара, Нацыянальны рэвалюцыйны фронт адзінства афараў, Народна-вызваленчы рух Бенішангула і Дэмакратычны рух народа Гумуз. Кааліцыя ставіць сваёй мэтай звяржэнне ўрада на чале з Абіем Ахмедам і фарміраванне новага пераходнага ўрада.
22 верасня 2026 года Эфіопія задзейнічала не менш за пяць беспілотнікаў і нанесла больш за 21 авіяўдару: два ўдары беспілотнікаў прыйшліся па школах у горадзе Аламата, у выніку чаго загінулі па меншай меры 14 мірных жыхароў, а яшчэ 22 атрымалі раненні. Пасля гэтых удараў НФВТ абвінаваціў урад Эфіопіі ў пачатку «адкрытага ўварвання» і абвясціў аб пачатку «абарончай вайны».
Храналогія
23 верасня Раніцай 23 верасня Сілы абароны Тыграя, падначаленыя НФВТ, захапілі аэрапорты ў Аксуме, Ында-Сыласе і Алула Аба Нэга ў Мэкэле (рэгіён Тыграй), у выніку чаго авіякампанія Ethiopian Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў гэты рэгіён. Сілы абароны Тыграя таксама распачалі наступленне на ўрадавыя пазіцыі ў суседніх рэгіёнах Афар і Амхара. Баявыя дзеянні разгарнуліся на ўчастку Коба — Тумуга паміж войскамі нацыянальных сіл абароны Эфіопіі і аб’яднанымі падраздзяленнямі Сіл абароны Тыграя і нацыянальнага руху «Фано» народа амхара.
У рэгіёне Амхара ўрадавыя войскі наносілі ўдары з ужываннем цяжкага ўзбраення ў горадзе Лалібела па паўстанцах Фано.
24 верасня Баявыя дзеянні працягнуліся ўздоўж мяжы Тыграя і Афара, а таксама ў некаторых раёнах рэгіёну Амхара (Газгібела, Гідан, Ласта і Рая-Коба). У баях удзельнічалі ўрадавая армія, Сілы міру Тыграя, паліцэйскі спецназ Амхары і мясцовыя апалчэнцы — з аднаго боку, і Сілы абароны Тыграя і Фано — з другога. Таксама адкрыўся новы фронт каля ракі Тэкэзэ ў заходняй частцы Тыграя. У той жа дзень паўстанцы Фано захапілі ў палон палкоўніка эфіопскай арміі Мелеса Ашагірэа.
25 верасня Паўстанцы Фано заявілі аб паланенні двух старэйшых камандзіраў са складу 61-й дывізіі 803-га корпуса нацыянальных сіл абароны Эфіопіі, захопе 10 ваенных грузавікоў «Урал» і ўзбраення, уключаючы артылерыйскія боепрыпасы, і аб знішчэнні яшчэ двух грузавікоў. У рэгіёне Афар паведамлялася аб сутыкненнях у раёнах Яла.
26 верасня Баявыя дзеянні вяліся ў раёне горада Абала (рэгіён Афар). Звесткі аб тым, хто кантралюе горад, розніліся.
27 верасня Войскі ўрада адбілі ў баевікоў стратэгічна важны горад Сэкота. Вяліся баі ў раёнах Сама, Сэкоты і Аламаты; паведамлялася аб прасоўванні ўрадавых сіл у бок Аламаты. У рэгіёне Афар адбыліся сутыкненні ў раёне Абалы.
У рэгіёне Афар пасля разлютаваных баёў з ужываннем артылерыі тыграйскія баевікі захапілі раён Эрэбці і пасля прасоўваліся ў бок Афдеры. У той жа дзень, прыкладна ў 09:00 па мясцовым часе, беспілотнік нанёс удар па штаб-кватэры тэлеканала Tigrai TV у горадзе Мэкэле, будынак атрымаў пашкоджанні, а вяшчанне канала было перапынена.
28 верасня Праўрадавая рупоўка «Сілы міра Тыграя» абвясціла аб узяцці горада Аламата на поўдні Тыграя.
Міждународная рэакцыя Паводле звестак выдання Washington Examiner, ЗША рэкамендавалі сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у рэгіёны Тыграй і Афар, а таксама забаранілі супрацоўнікам амерыканскага ўрада наведваць гэтыя раёны.
Крыніцы
Катэгорыя:Верасень 2026 годаКатэгорыя:Канфлікты 2026 годаКатэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі