АганьяАганья ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.512, артыкул Гуам, таксама карта Гуама (англ. і ісп. Agaña /əˈɡɑːnjə/, сучасная назва — Хагатна Вымаўленне на сайце chamorro.com) — другая па велічыні вёска, сталіца Гуама.

Гісторыя Першыя паселішчы чамора на гэтым месцы з'явіліся каля 500 года нашай эры. У 1668 годзе іспанцамі было заснавана паселішча і пабудаваная першая каталіцкая царква на востраве. У 1898 годзе пасля іспана-амерыканскай вайны Філіпіны і Гуам адышлі да амерыканцаў.

У 1940 годзе насельніцтва ўзрасло прыблізна да 10 тысяч жыхароў, што тады складала каля паловы колькасці ўсяго вострава.

8 снежня 1941 Гуам быў акупаваны японскімі захопнікамі. Пры вызваленні Гуама ў 1944 годзе Аганья моцна пацярпела ад амерыканскіх ваенных бамбардзіровак. Мноства жыхароў пакінула паселішча і перасялілася ў іншыя часткі вострава.

Эканоміка Аснову эканомікі вёскі, як і ўсяго вострава, складае турызм, прычым каля 90% турыстаў складаюць японцы. Будаўніцтва гатэляў і месцаў адпачынку згубна ўплывае на прыроду заліва, на беразе якога размяшчаецца Яганья.

Таксама ў сталіцу паступаюць адлічэнні за амерыканскую базу, якая займае прыкладна 30% тэрыторыі Гуама.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Віртуальная Аганья

Катэгорыя:Гуам Катэгорыя:Населеныя пункты Гуама Катэгорыя:Сталіцы Акіяніі