Заазе́ршчына (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 170 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода Вакол вёскі — лес.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.
Інфармацыя Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. 9 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.
Дынаміка 1908 год — 5 двароў, 44 жыхары. 1917 год — 68 жыхароў. 1940 год — 21 двор, 95 жыхароў. 1959 год — 90 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 3 двары, 5 жыхароў. 2004 год — 3 двары, 5 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна