Зары́жжа (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Геаграфія Размяшчэнне За 28 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 258 км ад Гомеля, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На поўдні — сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі» з цэнтрам у Валосавічах, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 38 двароў і забілі 63 жыхары. 56 жыхароў загінулі на фронце. 16 красавіка 1959 года перададзена са складу Колкаўскага сельсавета Капаткевіцкага раёна ў склад Ламавіцкага сельсавета Акцябрскага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 20 двароў, 34 жыхары.

Дынаміка 1908 год — 8 двароў, 135 жыхароў. 1940 год — 68 двароў, 289 жыхароў. 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 39 двароў, 70 жыхароў. 2004 год — 29 двароў, 46 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна