Віктар Гельтман (, в. Вярховічы Брэсцкага пав. Слонімскай губ., цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобл. — , Брусель, Бельгія) — публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч. Дзядзька (па бацьку) Стэфана ГельтманаВиктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников .
Біяграфія Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1819 годзе стварыў дзве тайныя арганізацыі — патрыятычнае таварыства ў Свіслацкай гімназіі (з удзелам брата Іосіфа) і студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў» у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа «Dekada Polska». Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, затым у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання (1846) і паўстання ў Галіцыі (1848). Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Германіі кіраваў абаронай Дрэздэна. Адзін з аўтараў маніфестаў паўстанцаў. Імкнуўся да аб'яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай з барацьбой за ліквідацыю феадальна-прыгонных адносін. У 1860-х гадах вывучаў грамадска-палітычнае жыццё эміграцыі з колішняй Рэчы Паспалітай. Памёр у выгнанні.
Бібліяграфія Emigracja polska od r. 1831 do 1863: Krуtki rys historyczny. Lipsk, 1865; Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.
Літаратура Helena Łuczakówna Wiktor Heltman 1796—1874. — Poznań, 1935;
Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; PSB; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 394.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі