«Другая прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста» («Ulio Concio Ruthena pro Nativate Oni (Domini)») — ананімны сатырычны твор беларускай літаратуры 1-й паловы XVIII ст.
Напісаны 1711—1741 гадах, відаць, аўтарам і «Прамовы Русіна». Уваходзіў у рукапісны зборнік твораў на беларускай, лацінскай і польскай мовах.
Напісана беларускай мовай лацінкай, цытаты з рэлігійнай літаратуры на лацінскай мове, трапляецца польская і руская лексіка. Пабудавана па канонах царкоўнага казання, у аснове якога традыцыйны рэлігійны сюжэт (пастыры — авечкі — ваўкі), напоўнены актуальным зместам. У творы выявіліся асветніцкія ідэі і парадаксальнасць, барочная квяцістасць стылю.
Часткова апублікаваны ў 1965 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Беларуская літаратура XVIII стагоддзя Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Сатырычныя творы Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове