Ян Міхал Развадоўскі (; 7 снежня 1867, Чарна каля горада Тарнаў, Польшча — 13 сакавіка 1935) — польскі мовазнавец-індаеўрапеіст, этнограф. Член Польскай Акадэміі навук у Кракаве (з 1903 г.), член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1911 г.).

Біяграфія У 1885—1889 гг. вучыўся ў Кракаве і Лейпцыгу. З 1899 г. прафесар Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. З 1920 г. віцэ-прэзідэнт, у 1925—1929 г. прэзідэнт Польскай Акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па агульным, індаеўрапейскім, польскім мовазнаўстве, анамастыцы: «Утварэнне і значэнне слова» (1904), «Семасіялогія, або Навука аб развіцці значэнняў слова» (1907), «Була 1136 года як найстаражытнейшы помнік польскай мовы» (1909), «Гістарычная фанетыка польскай мовы» (1914), «Адносіны польскай мовы да іншых славянскіх» (1915), «Пра з'явы і развіццё мовы» (1921), «Даследаванні назваў славянскіх рэк» (выд. 1948) і інш.

Бібліяграфія Wybór pism. T. 1 — 3. — Warszawa, 1959—1961.

Літаратура Biogramy uczonych polskich, Cz. I: Nauki społeczne, zeszyt 3: P-Z (pod redakcją A. Śródki i P. Szczawińskiego), Ossolineum, Wrocław 1985. Stanisław Urbańczyk, Jan Michał Rozwadowski, w: Polski Słownik Biograficzny, tom XXXII, 1991. Joanna Maksym Benczew, Mariusz Patelski, Jana Michała Rozwadowskiego zainteresowania Słowiańszczyzną, w: Slovanský svět očima badatelů a publicistů 19. a 20. století. Sborník z mezinárodni vĕdecké konference k 50. výročí úmrtí Ludvíka Kuby (Opole 16. — 17. listopadu 2006), Etnologický ústav AV ČR, v.v.i.: Praha 2007, s. 116—124.

Спасылкі

Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Славісты Польшчы Катэгорыя:Філолагі Польшчы Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук