Алекс Юшчанка, сапр. Аляксей Якаўлевіч Юшчанка (, с. Харужаўка, Недрыгайлаўскі раён, Сумская вобласць, Украіна — ) — украінскі паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Біяграфія Скончыў Нежынскі настаўніцкі інстытут (1939).

Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1935 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Да роднай зямлі» (1945), «Мая вясна» (1949), «Над шырокім Дняпром» (1951), «Людзі і кветкі» (1959), «Шаўчэнка ідзе па свеце» (1964), «Споведзь» (1971), «Родныя зоры» (1972), «Слова пра сяброў» (1976), «Цішыня ў росным вянку» (1981), «Высокая хваля» (1984) на тэмы дружбы народаў, працоўных будняў, Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар гумарыстычнага зборніка «Дружным пяром» (1973), кніг нарысаў і ўспамінаў «Бяссмертнікі» (кн. 1—3, 1974—1982), «У памяці маёй» (1986). Аўтар вершаў пра Беларусь, артыкулаў пра творчасць В. Быкава, А. Зарыцкага, Я. Коласа, І. Мележа, Р. Няхая, М.Танка. Прысвяціў вершы Я. Купалу, Я. Коласу, М. Танку, баладу «Абеліск у стэпе» В. Быкаву. Перакладаў на ўкраінскую мову творы беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Х. Жычка, А. Зарыцкі, Г. Каржанеўская, Г. Кляўко, М. Маляўка, М. Міровіч, В. Рагойша, М. Танк, М. Чарняўскі, У. Шахавец.

Выбраная бібліяграфія Юшчанка, А. Калі ласка!. — Мн., 1963. Ющенко, А. Радуюсь каждому дню. — М., 1977. Ющенко, А. Сердце матери. — М., 1981.

Літаратура Юшчэнка Алекс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і іншыя]. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 223.

Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сумскай вобласці