Карма́ (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 27 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 31 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На поўдні, усходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з двух кароткіх прамалінейных мерыдыянальных вуліц. На захадзе — кароткая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Крама.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. У ХІХ ст. уваходзіла ў падухоўны маёнтак Дуброва Нястанавіцкай сельскай грамады. Па стану на 1857 год — уласнасць казны. На 1870 год — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новая Карма», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі створаны ў вёсцы нямецкімі акупантамі апорны пункт. У красавіку 1942 года карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 57 жыхароў. 22 жыхары загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 11 двароў, 17 жыхароў.
Дынаміка 1857 год — 14 двароў, 62 жыхары. 1908 год — 28 двароў, 242 жыхары. 1940 год — 49 двароў, 203 жыхары. 1959 год — 181 жыхар (паводле перапісу). 1997 год — 31 двор, 52 жыхары. 2004 год — 17 двароў, 29 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна