Ма́лын (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. Геаграфія Размяшчэнне У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 236 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода На захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, калі вёска ўваходзіла ў маёнтак Замошша, які да 40-х гадоў належаў памешчыку Шчыткоўскаму, а затым — памешчыцы Кацярыне Катлубай. У канцы XIX стагоддзя таксама вядомая як Залюшы. На 1917 год у Рудабельскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 12 двароў і забілі 50 жыхароў. У 1944 годзе карнікі забілі яшчэ 20 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў 0,4 км на ўсход ад вёскі, у лесе; у 1978 годзе ўстаноўлена стэла).

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 16 двароў, 33 жыхары.

Дынаміка 1897 год — 9 двароў, 46 жыхароў (паводле перапісу). 1917 год — 107 жыхароў. 1925 год — 16 двароў. 1940 год — 27 двароў, 137 жыхароў. 1959 год — 181 жыхар (паводле перапісу). 1997 год — 24 двары, 48 жыхароў. 2004 год — 22 двары, 40 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна