Тодар Лебяда (сапр. Пётр Фёдаравіч Шырокаў; ,  — ) — беларускі драматург, паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія Паходзіў з рабочай сям’і. У Віцебску скончыў сямігодку і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 годзе паступіў у Мінскі педінстытут. У 1936 годзе арыштаваны, сасланы ў Новасібірскую вобласць. У 1940 годзе прывезены ў Мінск для перагляду справы, на Беларусі яго і заспела вайна. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Віцебску, рэдагаваў газету «Беларускае слова». У чэрвені 1944 года выехаў у Германію. У канцы 1945 года вярнуўся на Радзіму. У 1947 годзе зноў арыштаваны, прыгавораны ваенным трыбуналам войскаў МУС па Мінскай вобласці на 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ў сібірскіх канцлагерах. Вызваліўся ў 1956 годзе, у Беларусь вярнуўся ў 1960-м. У 1960—1962 гадах жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на мясцовай кардонна-папяровай фабрыцы. У студзені 1962 года пераехаў у Чэрвень, працаваў у раённай газеце. Свае вершы, фельетоны, гумарэскі друкаваў пад псеўданімам Клім Каліна. У канцы 1962 года Тодар Лебяда назаўсёды пакінуў Беларусь.

Памёр у пасёлку Воршава Пуцяцінскага раёна Разанскай вобласці (Расія).

Творчасць Друкаваўся з 1931, у газетах «Віцебскі рабочы», «Савецкая Беларусь» і «Піянер Беларусі». Пісаў вершы, апавяданні, п’есы. У акупаваным Мінску выдаў зборнічак вершаў «Песні выгнання» (1944). Напісаў п’есу «Загубленае жыццё» пра калектывізацыю і рэпрэсіі, якая ў 1943—1944 гг. ставілася ў Мінскім гарадскім тэатры. Аўтар аднаактоўкі «Людзі ў Хрысце» (1960)Надрукавана ў слонімскай раёнцы «Вольная праца» і п’есы ў трох актах «У нас, на Гродзеншчыне» (1961) пра вясковае жыццё моладзі.

Творы Песьні выгнаньня. Мн., 1944 (факсім. выд.: Мн., 1991); Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях. Монтрэаль, 1952; Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях // Тэатральная Беларусь. 1995, № 2.

Літаратура  — С. 176 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002. Чыгрын С. Трагічны лёс Тодара Лебяды // Тэатральная Беларусь. 1995. № 2. Маракоў Л. «Успомніш Беларусь, і кроў у жылах стыне…» // ЛіМ. 1999, 14 мая.

Спасылкі

Двойчы быў рэпрэсаваны. Да 105-годдзя беларускага пісьменніка Тодара Лебяды // racyja.com

Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай