thumb Ізалінія, або лінія ўзроўню (функцыі) ( — «роўны») — умоўнае абазначэнне на карце, чарцяжы, схемы або графіку, якое прадстаўляе сабой лінію, у кожнай кропцы якой вымяраная велічыня захоўвае аднолькавае значэнне. Ізалініі — спосаб прадстаўлення скалярнай функцыі ад двух зменных на плоскасці.

Віды ізаліній Ізатэрма — ізалінія аднолькавых тэмператур; Ізахора — ізалінія аднолькавых аб'ёмаў; Ізабара — ізалінія аднолькавага ціску; Ізакванта — ізалінія аднолькавага аб'ёму вытворчасці прадукту ў залежнасці ад фактараў вытворчасці

Бергштрых Бергштрых — кароткая рыска, якая ставіцца на тапаграфічнай карце перпендыкулярна гарызанталям і паказвае кірунак паніжэння рэльефу. Ён паніжаецца ў напрамку, супрацьлеглым месцу злучэння бергштрыха і гарызанталі.

Спасылкі

Катэгорыя:Геадэзія