__NOTOC__ 20 студзеня — дваццаты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі thumb|left|120px|Уладзіслаў І Лакетак 1265: Граф Лестэрскі ўпершыню склікаў на сесію англійскі парламент. 1320: Каранацыя польскага караля Уладзіслава І Лакетака. 1788: Караблі Першага флоту дасягнулі заліва Ботані на ўсходнім беразе Аўстраліі. 1841: Востраў Ганконг пераданы ў арэнду Вялікабрытаніі. 1919: Адкрыты Беларускі абласны музей (з 31.8.1923 — Беларускі дзяржаўны музей). 1946: Прэзідэнт ЗША Гары С. Трумэн заснаваў Цэнтральную разведвальную групу, якая с часам рэарганізавалася ў ЦРУ. 1958: У Лондане з’явіўся першы паліцэйскі з радарам для выяўлення парушальнікаў хуткасці на дарогах. 1960: У БССР ліквідавана Маладзечанская вобласць. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай. 2009: Барак Хусейн Абама заступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША.

Нарадзіліся 1573: Сімон Марый, нямецкі астраном 1663: Лука Карлеварыс, італьянскі жывапісец 1801: Канут Русецкі, беларускі жывапісец (пам. 21.8.1860) 1802: Ігнацій (Жалязоўскі), беларускі уніяцкі і праваслаўны дзеяч (пам. 1.4. 1872) 1855: Эрнэст Шасон, французскі кампазітар 1866: Эўклідыс да Кунья, бразільскі пісьменнік (пам. 15.8.1909) 1884: Аляксандр Сянкевіч, дзяржаўны дзеяч БССР, міністр аховы здароўя БССР 1886: Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзеяч, юрыст, выдавец, публіцыст (пам. 7.3.1943) 1891: Фабіян Ярэміч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч 1892: Рыгор Шырма, збіральнік і пашыральнік беларускай народнай песні, народны артыст БССР (пам. 23.3.1978) 1907: Іван Лушчыцкі, беларускі філосаф 1913: Ларыса Алексютовіч, беларуская танцоўшчыца, балетмайстар (пам. у 2003) 1920: Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр (пам. 31.10.1993) 1926: Патрыцыя Ніл, амерыканская актрыса 1930: Эган Бонды, чэшскі пісьменнік і філосаф (пам. 9.4.2007) 1930: Лотар Волех, нямецкі фатограф 1930: Баз Олдрын, амерыканскі астранаўт 1936: Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык 1943: Арманду Гебуза, прэзідэнт Мазамбіка 1961: Сяргей Тарасаў, беларускі археолаг, гісторык, пісьменнік

Памерлі 250: Фабіян, Папа Рымскі 1639: Мустафа I, султан Асманскай імперыі (нар. 1592) 1875: Жан-Франсуа Міле, французскі мастак 1882: Джон Лінел, англійскі мастак 1922: Еўдакім Раманаў, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг (нар. 11.9.1855) 1949: Юзаф Эдвард Пузына, гісторык, пісьменнік, паэт (нар. 24.9.1878) 1955: Лукаш Дзекуць-Малей, пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец (нар. 1.10.1888) 1984: Джоні Вайсмюлер, амерыканскі плывец, алімпійскі чэмпіён 2005: Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст (нар. 3.10.1914) 2005: Раўль Бот, амерыканскі матэматык 2025: Бертран Бліе, французскі рэжысёр

Святкуюць : Дзень усенароднага смутку : Дзень памяці абаронцаў барыкад 1991 г. : Дзень Узброенных сіл , : Дзень герояў 120