__NOTOC__
20 чэрвеня — сто семдзесят першы (сто семдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1606: У Магілёве пачалося паўстанне мяшчан (1606—1610). 1622: Падчас Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Хехстэ. 1637: Кароль Уладзіслаў Ваза надаў Ружанам магдэбургскае права і герб. 1837: Узышла на трон брытанская каралева Вікторыя. 1948: У Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. 1955: Назіралася найдаўжэйшае ў XX стагоддзі поўнае сонечнае зацьменне. 1960: Федэрацыя Малі распалася на дзве незалежныя дзяржавы: Малі і Сенегал. 1999: Югаслаўскія войскі пакідаюць Косава і Метохію. 2003: Джымі Вэйлс абвясціў аб заснаванні Фонду Вікімедыя. 2011: Здарылася авіякатастрофа пад Петразаводскам у Расіі.
Нарадзіліся
1566: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі (пам. 30.4.1632) 1740: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (пам. 12.5.1781) 1761: Якаб Хюбнер, нямецкі энтамолаг 1819: Жак Афенбах, французскі кампазітар (пам. 5.10.1880) 1887: Курт Швітэрс, нямецкі мастак і пісьменнік (пам. 8.1.1948) 1905: Віктар Сачава, савецкі географ (пам. 29.12.1978) 1908: Марта Контула, фінская актрыса 1917: Ігар Смялоўскі, польскі акцёр 1928: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак (пам. 14.2.2014) 1928: Марцін Ландау, амерыканскі акцёр 1933: Дэні Аела, амерыканскі акцёр 1939: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр (пам.19.11.2011) 1941: Стывен Фрырз, брытанскі кінарэжысёр 1946: Шанана Гужмау, першы прэзідэнт Усходняга Тымора 1963: Сяргей Кавалёў, беларускі драматург і літаратуразнавец 1967: Ніколь Кідман, аўстралійская і амерыканская кінаактрыса
Памерлі
840: Людовік I Набожны, кароль Аквітаніі (781—814), кароль франкаў і імператар Захаду (814—840) з дынастыі Каралінгаў (нар. 778) 1597: Вілем Барэнц, галандскі мараплавец і даследчык (нар. 1550) 1837: Вільгельм IV, кароль брытанскі (нар. 21.8.1765) 1938: Андрус Дабулявічус, літоўскі паэт, публіцыст (нар. 19.7.?1896) 1963: Пётр Сыч, беларускі пісьменнік, журналіст «Радыё Свабода» (нар. 18.1.1912) 1966: Жорж Леметр, бельгійскі святар, астрафізік 2005: Джэк Кілбі, амерыканскі інжынер, вынаходнік інтэгральнай схемы, калькулятара, тэрмапрынтэра, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2000 года (нар. 8.11.1923)
Святкуюць Сусветны дзень абароны сланоў у заапарках ААН: Сусветны дзень бежанцаў Аргенціна: Дзень сцяга Сенегал: Дзень незалежнасці Узбекістан: Дзень суверэнітэту Японія: Дзень мора
620