Гарысберг () — сталіца амерыканскага штата Пенсільванія і адміністрацыйны цэнтр акругі Дафін, на рацэ Саскуэхана, у 169 км да захаду ад Філадэльфіі. Знаходзіцца ў цэнтры буйной агламерацыі з насельніцтвам 643820 жыхароў (2005), з іх у межах гарадской рысы пражывае 48950 чал. (2000).
Гістарычная даведка
Заснавальнік горада — нейкі Джон Харыс — пасяліўся на месцы сучаснага горада ў 1718 г., ведучы гандаль з індзейцамі і падтрымліваючы ў працоўным стане пераправу праз Саскуэхану. Вёсачка пад назвай Harris' Ferry («Паром Харыса») была перайменаваная ў 1785 г. у Луісбург (Louisbourg) у гонар караля Людовіка XVI. Гэта назва не прыжылася, і ўжо ў 1791 г., калі пасяленне афіцыйна набыло статус горада, яно называлася Гарысберг.
Вядомыя асобы Джон Кункел Смол (1869—1938) — батанік і таксанаміст
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Пенсільваніі Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1719 годзе