Багушы́ (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.
Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 16 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.
На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (195 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Камарын.
Планіроўка складаецца з 2 крывалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якіх з захаду далучаюцца 2 кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага Першая згадка пра вёску Багушовічы з чатырма дымамі асадных сялян (плата — 15 грошаў з кожнага) сустракаецца ў падатковым рэестры Кіеўскай зямлі за 1581 год. Належала яна пану падкамораму кіеўскаму Шчаснаму ХарлінскамуŹródła dziejowe. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 37. 6 красавіка 1590 года Ш. Харлінскі падаў судовы пратэст супраць князя Вішнявецкага за рабаўнічы наезд некалькіх сотняў брагінскіх людзей на чале з яго ўраднікам Кірыянам Вайніловічам на паселішчы Храпкаў, Навасёлкі, Багушы і Руднае. Усе яны належалі да Астраглядавіцкага ключа пана ХарлінскагаArchiwum Główny Akt Dawnych. Warszawa. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 7.
У 1628 годзе пан ваяводзіч смаленскі Мікалай Абрагамовіч (Абрамовіч) з трох дымоў вёскі Багушы мусіў плаціць па тры злотыяАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). — Ч. 7. — Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 396—397. Пасля Багушы згаданыя ў апеляцыі, пададзенай 6 чэрвеня 1635 года ксяндзом Заклічынскім, плябанам астраглядавіцкім, праз Кіеўскі гродскі суд да кароннага Люблінскага трыбуналу. У ёй сказана пра насланне панам Мікалаем Абрамовічам сваіх людзей на касцёльныя добра Багушы, учыненне розных гвалтаў і рабункаў. 5 чэрвеня 1682 года ксёндз Дамінік Бэркіновіч, прэзідэнт касцёла Астраглядавіцкага, закону св. Дамініка, засведчыў, што касцёл абавязаўся адпраўляць па тры святыя імшы на тыдзень, за што князь Канстанцін Шуйскі на яго ўтрыманне ізноў саступіў вёску БагушыAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 37.
Рэвізія, вынікі якой падсумаваныя былі 2 красавіка 1716 года, паказала, што ў вёсцы Багушы павіннасцям падлягалі восем гаспадарак. Пра дваіх гаспадароў, Грышку Карася і Саву Дземчанку, сказана, што кожны з іх poszedł przecz. Апошні, што праўда, яшчэ заплаціў.НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. спр. 1. а. 143 30 мая 1729 г. ксёндз Францішак Сымон Яніцкі падаў пратэст у сувязі з наездам на Багушы брэсцкага харунжага Мікалая Шуйскага.AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 39 Згаданая wieś Bohushe, уласнасьць Астраглядаўскай плябаніі, і ў 1734 годзеТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286. У 1742 годзе ксёндз Трэмбіцкі за 600 злотых запісаў права на трохгадовую арэнду Багушоў сужэнцам Юзафу і Канстанцыі з дому Спінкаў КострамAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 40. Паводле звестак 1748 года ксяндза К. Арлоўскага, Багушы былі ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 19 двароў вёскі Багушы Хойніцкага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 2 злотыя, 27 з пал. грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 11 зл., 20 гр.Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189 Яўрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі пражыванне ў Багушах адпаведна 5, 2 і 2 чалавек (głow), якія належалі да Хойніцкага кагалуАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710. Змяншэнне колькасці яўрэяў у вёсцы магло быць выклікана гайдамацка-сялянскай Каліеўшчынай 1768 года ва Украіне.
Расійская імперыя На 27 чэрвеня 1793 года ёсць сведчанне капітана Марчанкі, паводле якога ксёндз Францішак ГлінскіGazeta narodowa y obca. № LVI. 13 lipca 1791 няслушна «абвінаваціў» падданых вёскі Багушы ў тым, што яны не жадаюць ісці пад апеку Расійскай дзяржавыAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 42 — 43. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Багушы — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. У 1796 годзе вёска была ў арэндзе ад паноў Прозараў у ксяндза Юзафа Корсака, каноніка інфлянцкага, дзейнічала ўніяцкая капліцаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73, 74.
У рэвізіі 1834 года запісана, што вёска Багушы належала Астраглядаўскай плябаніі. Прозвішчы вяскоўцаў — Карасі (лідары), Нікіценкі, ДавыдзенкіНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 343. А. 409адв. — 420. На 1850 год, паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», паселішча было ўласнасцю казны і налічвалася ў ім 35 двароў, 276 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 282 жыхары вёскі Багушы з’яўляліся прыхаджанамі Астраглядавіцкай Свята-Троіцкай царквы, 5 мужчын і 6 жанчын былі парафіянамі Астраглядавіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 700.
У парэформенны перыяд у новастворанай Мікуліцкай воласці. Паводле звестак на 1876 і 1879 гады, Багушы заставаліся ў прыходзе Троіцкай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 459; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 117. Згодна з перапісам 1897 года 106 двароў, 755 жыхароў, існавалі капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, месцілася ў Мікуліцкай воласці. На 1909 год у Багушах налічвалася 128 двароў, 684 жыхарыСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 11.
Найноўшы час З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Багушскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі). У 1930 годзе 130 двароў, 767 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Будзёнага, працавалі гамарня і вятрак. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы было 599 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).
Паблізу ёсць радовішчы жалезнякоў.
Насельніцтва
Колькасць 1986 год — жыхары (195 сем’яў) пераселены.
Дынаміка 1834 год — 31 двор. 1850 год — 35 двароў, 276 жыхароў. 1897 год — 106 двароў, 755 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 128 двароў. 1930 год — 130 двароў, 767 жыхароў. 1959 год — 599 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхароў няма.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы