Андрэй Казімір Завіша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1650), староста менскі (з 1638), чачэрскі і слонімскі.
Біяграфія З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа і Кацярыны Тышкевіч, брат Яна Юрыя. Ахвяраваў сродкі на будову касцёла ў Раготне, дзякуючы якім яна завершылася ў 1673Вайда Камунтавічэне. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. 2004..
Каля 1645 узяў шлюб з Аляксандрай, дачкой Аляксандра АгінскагаВячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён.
Пахавалі Андрэя Казіміра Завішу ў касцёле Св. Язэпа пры кляштары бернардзінцаў у МінскуСяргей Харэўскі. Намоленае месца // «Наша Ніва» № 26, 2005..
Літаратура
Андрэй Казімір Катэгорыя:Старосты менскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты слонімскія Катэгорыя:Старосты чачэрскія Катэгорыя:Пахаваныя ў касцёле Святога Іосіфа (Мінск)