Вярхо́вая Слабада́ (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 36 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 64 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 155 км ад Гомеля.
На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
Водная сістэма На поўначы меліярацыйныя каналы.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты спалілі 60 двароў і забілі 29 жыхароў.
У 1926—1927 гадах цэнтр Вярхова-Слабадскога сельсавета. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Выграбна-Слабадскога сельсавета, да 12 лістапада 1966 года — у склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., да 8 студзеня 1987 года — у склад Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., пасля — у складзе Хракавіцкага сельсавета (да 26 сакавіка 1987 года — Савіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).).
Уваходзіла ў склад саўгаса «Слабадскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1940 год — 65 двароў 265 жыхароў. 1959 год — 207 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (32 сем'і) пераселены.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы