__NOTOC__
21 ліпеня — дзвесце другі (дзвесце трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 230: Пачатак пантыфікату Панціяна, Папы Рымскага. 365: Землятрусам разбураны Александрыйскі маяк — адно з сямі цудаў свету. 1613: Каранацыя першага рускага цара з дынастыі Раманавых — Міхаіла Фёдаравіча. 1658: Патрыярх Нікан аб’вясціў пра сваю адстаўку і пайшоў у Васкрасенскі манастыр. 1774: Падпісаны Кючук-Кайнарджыйскі мірны дагавор, які скончыў руска-турэцкую вайну 1768—1774. 1776: Папа Клімент XIV падпісаў булу аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса». 1798: Паводле загада Паўла I расійскае войска накіравалася на дапамогу Аўстрыі ў вайне з Францыяй. 1906: Пётр Сталыпін заступіў на пасаду прэм’ер-міністра Расіі. 1916: Завершана будаўніцтва Транссібірскай магістралі. 1917: У Мінску пачаўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый (сконч. 25 ліпеня). 1917: Аляксандр Керанскі заступіў на пасаду старшыні Часовага ўраду Расіі. 1918: У Маскве скончыўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі (пач. 17 ліпеня). 1940: Утвораны Латвійская, Літоўская і Эстонская ССР. 1944: Амерыканскія войскі высадзіліся на Гуаме. 1969: Амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым з зямлян ступіў на Месяц (у рамках месяцавай экспедыцыі карабля «Апалон-11»). 2023: У шырокі пракат выйшлі фільмы «Барбі» і «Опенгеймер».
Нарадзіліся 1414: Сікст IV, Папа Рымскі 1620: Жан Пікар, французскі астраном (пам. 12.7.1682) 1694: Георг Брант, шведскі хімік 1854: Альберт Эдэльфельт, фінскі мастак 1858: Ловіс Корынт, нямецкі мастак 1860: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік (пам. 12.9.1933) 1870: Эміль Орлік, чэшскі мастак, графік і фатограф. 1882: Давід Бурлюк, рускі паэт, адзін з заснавальнікаў рускага футурызму 1891: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (пам. 27.9.1972) 1899: Эрнэст Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік (пам. 2.7.1961) 1920: Канстант (мастак) 1920: Айзек Стэрн, амерыканскі скрыпач 1945: Джон Лоу, брытанскі дартсмен 1951: Робін Уільямс, амерыканскі акцёр і прадзюсар
Памерлі
1425: Мануіл II Палеалог, візантыйскі імператар (нар. 27.6.1350) 1740: Іаган Эвангеліст Хольцэр, нямецка-аўстрыйскі мастак 1939: Амбруаз Валар, французскі гандляр творамі мастацтва (нар. 3.7.1866) 1967: Альберт Лутулі, паўднёваафрыканскі палітык, змагар з апартэідам (нар. 1898) 1972: Джыгме Дорджы Вангчук, трэці кароль Бутана (нар. 2.5.1929) 1990: Сяргей Параджанаў, армянскі кінарэжысёр (нар. 9.1.1924) 2011: Казімір Свёнтак, каталіцкі кардынал (нар. 21.10.1914) 2016: Бернар Дзюфур, французскі мастак 2017: Ён ван Руд, нідэрландскі імунолаг 2023: Жульет Майніель, французская актрыса 2026: Олаф Туфтэ, нарвежскі вясляр
Святкуюць Бельгія: Нацыянальны дзень Гуам, ЗША: Дзень вызвалення
721