Астурыя, або Астурыйскае княства (ісп. Asturias, Principado de Asturias, астур. Principáu d’Asturies) — аўтаномная супольнасць і правінцыя на поўначы Іспаніі. Размешчана на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Мяжуе на захадзе з Галісіяй, на ўсходзе з Кантабрыяй, на поўдні з Леонам. Мянуецца княствам па прычыне магчымасці атрымання ў спадчыну прастола Іспаніі прынцам Астурыйскім. Адміністрацыйны цэнтр — Аўеда. Найбуйнейшы горад — Хіхон. У правінцыі выкарыстоўваецца ўласная мова — астурыйская, але афіцыйнага статусу яна не мае.
Насельніцтва Насельніцтва — 1 085 289 (13-е месца; даныя 2009 г.).
Колькасць гарадскога насельніцтва Астурыі практычна спыніла свой рост з 1991 года. З тых часоў былі ўзлёты і падзенні, але ў цэлым насельніцтва заставалася стабільным. Гэты факт можна растлумачыць наступнымі дэмаграфічнымі фактарамі: Астурыя мае самы высокі ўзровень смяротнасці ў Іспаніі (11,77 смерцяў на 1000 чалавек) і нізкі ўзровень нараджальнасці (6,91 нараджэнняў на 1000 чалавек) Гарадское насельніцтва мігрыруе ў іншыя рэгіёны, галоўным чынам у Мадрыд, Кастылію і Леон.
Графік колькасці насельніцтва княства Астурыйскага Крыніца: Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі.Instituto Nacional de Estadística de España
Буйнейшыя гарады МесцаНазваНасельніцтваМесцаНазваНасельніцтва+ 20 самых буйных гарадоў Астурыі:1Хіхон264 09311Pola de Laviana8 8872Аўеда189 76812Pola de Lena8 6803Авілес79 32013Las Vegas7 5274Лангрэа40 03914Града7 4615Mieres24 89015Candás6 8366Сан-Марцін-дэль-Рэй-Аўрэліё14 30816Кангас-дэль-Нарсея6 5827La Corredoria14 16317Вільявісьоса6 0438 Lugones12 49518Luanco5 3519Pola de Siero12 18519Нарэнія5 33210Piedras Blancas9 54420Правія5 243Крыніца: Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі 2009
З 20 найбуйнейшых гарадоў 17 з’яўляюцца сталіцамі сваіх муніцыпалітэтаў. У Lugones і Las Vegas насельніцтва больш, чым у сталіцах іх муніцыпалітэтаў, а La Corredoria — другі па колькасці пасля Аўеда горад муніцыпалітэта.
Адміністрацыйны падзел thumb|left|300px|Камаркі Астурыі
right|300px|thumb|Судовыя акругі Астурыі left|thumb|300px|Выбарчыя падраздзяленні Астурыі Княства Астурыя падзелена на 78 камун, юрыдычны статус якіх эквівалентны статусу муніцыпалітэтаў. Таксама існуе падзел на камаркі, які яшчэ не зацверджаны заканадаўча.
З юрыдычнага пункта гледжання Астурыя падзелена на 18 судовых акруг, з судамі першай інстанцыі ў сталіцы кожнай з іх.
Для выбараў Астурыя падзелена на тры выбарчыя падраздзяленні: заходняе, цэнтральнае і ўсходняе. Больш за ўсё людзей адносіцца да цэнтральнага падраздзялення.
Вядомыя асобы Анхель Фернандэс Артымэ (нар. 1960) — ксёндз, генеральны настаяцель салезіянаў.
Катэгорыя:Правінцыі Іспаніі