Курсус ( — бегчы) — сярэднявечны тэрмін для азначэння рытмічнай сістэмы, якая выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання літаратурнай прозы, афіцыйных дакументаў, прамоў і г.д.
Існуюць тры асноўных тыпы курсусу:
Курсус велакс ( — хуткі бег): рытмічнае заканчэнне фразаў, у якіх заключнае слова чатырохскладовае і мае націск на перадапошнім складзе, а папярэдняе слова мае націск на трэцім ад канца складзе. Курсус планус ( — роўны бег): рытмічнае заканчэнне фразаў, у якіх два заключныя словы маюць націск на перадапошнім складзе, прычым апошняе слова павінна быць трохскладовым. Курсус тардус ( — павольны бег): З гэтых трох найбольш распаўсюджаным з’яўляецца курсус велакс.
Акрамя таго, ёсць яшчэ адзін тып, які рэдка выкарыстоўваецца і, хутчэй за ўсё прыдуманы толькі ў дванаццатым стагоддзі:
Курсус (тры)спандыакус ()
Катэгорыя:Рыторыка