Бе́лфаст (Belfast, па-ірландску: Béal Feirste) — горад у Вялікабрытаніі. Сталіца і найбуйнейшы горад Паўночнай Ірландыі. Насельніцтва складае 276 459 жыхароў (2001).
Гісторыя Вядомы з 1117 як умацаваны замак нарманаў, неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У 1613 атрымаў гарадскія правы. У канцы 17 ст. праз р. Лаган прахладзены мост, які садзейнічаў развіццю горада, y сярэдзіне 19 ст. здадзены ў эксплуатацыю суднабудаўнічыя верфі. Пасля расколу Ірландыі ў 1921 адзін з цэнтраў нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Паўночнай Ірландыі. 3 1969 месца крывавых сутычак і тэрарыстычных актаў паміж ірландскімі католікамі і англійскімі пратэстантамі.
Прамысловасць Буйны цэнтр суднабудавання. Развіты таксама самалёта- і машынабудаванне, электронна-тэхнічная, прылада-будаўнічая, тэкстыльная (пераважна льняная), хімічная, мэблевая, харчовая, швейная, абутковая прамысловасць.
Транспарт Порт на беразе заліва Белфаст-Лох, вузел чыгунак і аўгамабільных дарог, 2 аэрапорты.
Адукацыя, навука, культура Універсітэт (з 1845). Музей, мастацкая галерэя.
Славутасці thumb|left|Ліхтары ў Белфасце вытворчасці Andrew Handyside and Company Архітэктурныя помнікі 19—20 ст. (сабор, будынкі музея, парламента і інш.). Батанічны сад Белфаста.
Выбітныя ўраджэнцы Мэры Патрысія Макэліс — прэзідэнт Ірландыі К. Хайндс — ірландскі акцёр
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Паўночнай Ірландыі