Берн (, , , ) — федэральны горад і фактычная сталіца Швейцарыі, таксама кантона Берн, на рацэ Аарэ. Насельніцтва 136 988 чалавек (2023https://dam-api.bfs.admin.ch/hub/api/dam/assets/32229143/master).
Гісторыя
Заснаваны ў 1191 годзе герцагам Берхтольдам V з Цэрынгаў. Ёсць шмат як навуковых, так і народнаэтымалагічных версій паходжання назвы горада. Па адной з народнаэтымалагічных версій горад названы ў гонар мядзведзя (па-нямецку Bär), які быў першай жывёлай злоўленай у гэтых мясцінах падчас палявання заснавальнікам горада Берхтольдам фон Цэрынгенам.
Таксама ёсць версія пра пераносе з Італіі назвы Верона (Verona) з перапрацоўкай яе ў Берн; перанос матывуюць роднаснымі сувязямі мясцовых феадалаў з веронскімі.
Найбольш імавернай цяпер лічыцца паходжанне назвы Берн ад кельцкага bren 'гара' або brena 'шчыліна'.
Першы горад быў пабудаваны з дубовага лесу, але ў 1405 годзе пажар знішчыў драўляныя будынкі, было знішчана каля 550 дамоў, загінула каля 100 чалавек. Пасля ў горадзе будуць будаваць каменныя будынкі, самыя старыя з іх датуюцца XVI—XVII стагоддзямі. Горад хутка пераўтварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр, захапіў многія тэрыторыі. Быў адным з удзельнікаў Швейцарскай Канфедэрацыі. У 1848 годзе стаў сталіцай Швейцарыі.
Геаграфія Берн ляжыць на Швейцарскім плато ў кантоне Берн, на захад ад цэнтра Швейцарыі і за 20 км на поўнач ад Бернскіх Альп. Сельская мясцовасць вакол Берна сфарміравалася ледавікамі падчас апошняга ледавіковага перыяду. Сам жа горад быў пабудаваны на пагорыстым участку на беразе ракі Аарэ, але перарос натуральныя межы ў XIX стагоддзі.
Насельніцтва
Адукацыя і культура Бернскі ўніверсітэт прыкладных навук
Вядомыя асобы Урсула Андрэс (нар. 1936) — швейцарская актрыса, мадэль. Альбрэхт фон Галер (1708—1777) — швейцарскі анатам, фізіёлаг, прыродазнавец і паэт. Фрыдрых Дзюрэнмат (1921—1990) — швейцарскі празаік, публіцыст, драматург і мастак-экспрэсіяніст Фердынанд Ходлер (1853—1918) — швейцарскі мастак.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Гл. таксама Бернская канвенцыя
Катэгорыя:Гарады Швейцарыі Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў Катэгорыя:Камуны кантона Берн