Акратыры і Дэкелія () — дзве брытанскія ваенныя базы на тэрыторыі вострава Кіпр. Вялікабрытанія ў аднабаковым парадку абвясціла над тэрыторыямі баз свой суверэнітэт і аб’явіла іх сваімі заморскімі тэрыторыямі. Такім чынам, Вялікабрытанія прысутнічае ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Галоўнае паселішча — Епіскопі.

База Акратыры (грэч. Ακρωτήρι, тур. Agrotur; уключаючы гарнізон Епіскопі) размешчана на поўдні Кіпра, а Дэкелія (грэч. Δεκέλεια, тур. Dikelya) — на паўднёвым усходзе вострава.

Катэгорыя:Кіпр Катэгорыя:Заморскія тэрыторыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі Катэгорыя:Ваенныя базы Катэгорыя:Узброеныя сілы Вялікабрытаніі