Брысбен () — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтр штата Квінслэнд. Насельніцтва — 1,8 млн чалавек, трэці па колькасці (пасля Сіднея і Мельбурна) горад краіны. Размешчаны ў лукавіне ракі Брысбен, прыблізна за 23 км ад яе вусця.
Гісторыя На тэрыторыі сучаснага Брысбена жылі абарыгены. У 1823 даследчая група на чале з Джонам Окслі спусцілася ўніз па рацэ Брысбен і дайшла да адзнакі, якая зараз вядомая як Брысбенскі бізнес-цэнтр.
Квінслэнд утварыўся ў 1859, і Брысбен, які атрымаў назву ў гонар генерала Томаса Брысбена, быў абвешчаны яго сталіцай.
Характэрна, што ў той час Брысбен не з’яўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус горада (city).
Дэмаграфія Брысбен па хуткасці росту насельніцтва займае 1 месца па Аўстраліі і 2 месца ў свеце. Па афіцыйных дадзеных, у перыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва горада вырасла на 11,5 %.
Па выніках апошняга перапісу (2001), 21 % насельніцтва Брысбена складаюць замежнікі, 1,7 % гарадскога насельніцтва — абарыгены. Для 86,5 % жыхароў горада англійская мова — асноўная (родная), астатнія 13,5 % карыстаюцца англійскай як другой мовай. За англійскай па распаўсюджанасці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым в’етнамская і італьянская. Адукацыя і культура Квінслендскі ўніверсітэт Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Гарт Дэвіс, аўстралійскі кінарэжысёр Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Brisbane City Council — Гарадскі савет Брысбена
Катэгорыя:Гарады Квінсленда
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1824 годзе