Мікалай Іванавіч Яжоў (19 красавіка (1 мая) 1895 — 4 лютага 1940) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Народны камісар унутраных спраў СССР (1936—1938), генеральны камісар дзяржбяспекі (з 1937, 24 студзеня 1941 г. пазбаўлены звання), выканаўца палітычных рэпрэсій (1937—1938). Старшыня КПК і сакратар ЦК ВКП (б) (1935—1939).

Год, на ўсім працягу якога Яжоў знаходзіўся на пасадзе кіраўніка НКУС — 1937 — зрабіўся сімвалічным абазначэннем рэпрэсій; сам гэты перыяд вельмі хутка сталі называць яжоўшчынай.

Катэгорыя:Народныя камісары ўнутраных спраў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены Аргбюро ЦК УКП(б) Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання