Усхо́днія мо́гілкі, таксама Маско́ўскія мо́гілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахавання нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны, якое было размешчана насупраць, праз праспект Незалежнасці. З савецкіх часоў выступае месцам пахавання заслужаных дзеячаў Беларусі. Афіцыйна абмежаваныя для пахаванняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.

Магілы вядомых асоб

Акцёры і рэжысёры Галіна Аляксандраўна Арлова (1928—2021) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (1991); Глеб Глебаў (1899—1967) — акцёр, народны артыст СССР; Ігар Дабралюбаў (1933—2010) — кінарэжысёр, сцэнарыст, народны артыст БССР; Лілія Давідовіч (1936—2002) — актрыса, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР; Уладзімір Дзядзюшка (1905—1973) — акцёр, народны артыст СССР; Іосіф Львовіч Дорскі (1911—1964) — беларускі тэатральны дзеяч, драматург. Павел Дубашынскі (1931—2000) — акцёр, народны артыст БССР; Сяргей Журавель (1954—2015) — акцёр, народны артыст Беларусі Мікалай Калінін (1937—1974) — кінарэжысёр; Аляксандр Карпаў (1922—1998) — кінарэжысёр; Мікалай Кірычэнка (1946—2018) — акцёр, народны артыст Беларусі; Аляксандра Клімава (1921—2005) — акцёрка, народная артыстка СССР; Уладзімір Корш-Саблін (1900—1974) — кінарэжысёр, народны артыст СССР; Сяргей Краўчанка (1949—2014) — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь; Галіна Макарава (1919—1993) — акцёрка, народная артыстка СССР; Павел Малчанаў (1902—1977) — акцёр, народны артыст СССР; Барыс Платонаў (1903—1967) — акцёр, народны артыст СССР; Міхаіл Пташук (1943—2002) — кінарэжысёр, народны артыст БССР; Валерый Раеўскі (1939—2011) — тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі; Леанід Рахленка (1907—1986) — акцёр і рэжысёр, народны артыст СССР; Лідзія Ржэцкая (1899—1977) — акцёрка, народная артыстка СССР; Канстанцін Саннікаў (1896—1965) — рэжысёр і акцёр, народны артыст БССР; Юрый Сідараў (1927—2004) — акцёр, народны артыст БССР; Стэфанія Станюта (1905—2000) — акцёр, народная артыстка СССР; Барыс Сцяпанаў (1927—1992) — кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР; Здзіслаў Стома (1907—1992) — акцёр, народны артыст СССР; Віктар Тарасаў (1934—2006) — акцёр, народны артыст СССР; Мікола Трухан (1947—1999) — рэжысёр, акцёр Віктар Тураў (1936—1996) — кінарэжысёр і сцэнарыст, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР; Уладзімір Уладамірскі (1893—1971) — акцёр, народны артыст СССР; Расціслаў Янкоўскі (1930—2016) — акцёр, народны артыст СССР; Мікалай Яроменка (старэйшы) (1923—2000) — акцёр, народны артыст СССР; Мікалай Яроменка (малодшы) (1949—2001) — акцёр, народны артыст Расіі;

Вайскоўцы Антон Аляхновіч (1914—1979) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944); Аляксандр Антонаў (1915—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр, Герой Савецкага Саюза; Леанід Бяда (1920—1976) — лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945); Евель Бялявін (1920—1972) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант гвардыі; Васіль Гладкоў (1907—1981) — Герой Савецкага Саюза; Павел Галавачоў (1917—1972) — савецкі лётчык-ас, двойчы Герой Савецкага Саюза; Іван Антонавіч Даніловіч (1904—1979) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Анатоль Дзюбко (1923—2009) — Герой Савецкага Саюза; Аляксандр Кірсанаў (1898—1994) — камандзір 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза; Алена Мазанік (1914—1996) — выведніца, Герой Савецкага Саюза (1943); Марыя Осіпава (1908—1999) — падпольшчыца, Герой Савецкага Саюза (1943); Валянцін Пянькоўскі (1904—1969) — генерал арміі; Іван Пермінаў (1920—1973) — падпалкоўнік, лётчык-штурмавік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза; Сяргей Пушкароў (1902—1976) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза; Іван Семянюк (1917—1973) — лётчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза;

Дзеячы культуры Заір Азгур (1908—1995) — савецкі і беларускі скульптар, народны мастак СССР; Алена Аладава (1907—1986) — мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы; Анатоль Анікейчык (1932—1989) — беларускі скульптар; Іван Ахрэмчык (1903—1971) — беларускі мастак, прафесар, народны мастак БССР; Андрэй Бембель (1905—1986) — скульптар, народны мастак БССР; Генрых Бржазоўскі (1912—2006) — беларускі мастак; Алег Вараб’ёў (1947—2021) — беларускі архітэктар, Заслужаны архітэктар Беларусі; Павел Гаўрыленка (1902—1931) — беларускі мастак; Аляксей Глебаў (1908—1968) — скульптар, народны мастак БССР; Віктар Грамыка (1923—2019) — беларускі жывапісец, педагог, Народны мастак БССР; Адольф Гугель (1915—1999) — беларускі мастак–жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Уладзімір Жбанаў (1954—2012) — беларускі скульптар; Арлен Кашкурэвіч (1929—2013) — мастак-графік, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі; Аляксандр Кішчанка (1933—1997) — мастак, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР; Раіса Кудрэвіч (1919—2000) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968), народны мастак Беларусі (1999); Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — мастак, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік АН БССР, Герой Беларусі (2006); Сяргей Селіханаў (1917—1976) — беларускі скульптар; народны мастак БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР; Людміла Сяргееўна Шаламенцава (1937—2019) — беларуская піяністка, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі; Леанід Шчамялёў (1923—2021) — беларускі мастак, народны мастак БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР; Яўген Рыгоравіч Чамадураў (1914—2006) — савецкі тэатральны мастак, педагог. Народны мастак БССР (1963).

Дзяржаўныя дзеячы Мікалай Архіпец (1921—1996) — Міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намеснік старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР (1979—1988); Аляксандр Аксёнаў (1924—2009) — старшыня Савета Міністраў БССР (1978—1983), пасол СССР у ПНР (1983—1985), старшыня Дзяржтэлерадыё СССР (1985—1989); Ілья Глазкоў (1922—1966) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук; Аляксандр Адамавіч Грахоўскі (1938—1991) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага аблвыканкама (1985—89); Анатоль Дудкін (1964—2019) — беларускі пракурор; Уладзімір Еўтух (1932—2010) — беларускі савецкі грамадска-культурны дзеяч, архітэктар; Міхаіл Кавалёў (1925—2007) — дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання ад БССР; Васіль Казлоў (1903—1967) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1948—1967), Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр; Рыгор Кісялёў (1913—1970) — Міністр культуры БССР (1953—1964), Міністр асветы БССР (1964—1968), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1968—1970); Ціхан Кісялёў (1917—1983) — старшыня Савета Міністраў БССР (1959—1978), першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР (1978—1980), першы сакратар ЦК КПБ (1980—1983), Герой Сацыялістычнай Працы (1977); Віктар Лівенцаў (1918—2009) — старшыня Спартыўнага камітэта пры Савеце міністраў БССР (1958—1978), кіраўнік справамі ЦК КПБ (1978—1986), Герой Савецкага Саюза (1944); Уладзімір Макей (1958—2022) — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2012—2022); Пётр Машэраў (1918—1980) — першы сакратар ЦК КПБ (1965—1980), Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978); Уладзімір Нічыпаровіч (1934—2002) — міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь у 1994—1998 гадах; Міхаіл Паўлаў (1952—2010) — старшыня Мінскага гарвыканкама (2000—2009); Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1968—1971); Фёдар Сурганаў (1911—1976) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1971—1976); Георгій Таразевіч (1938—2003) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985—1989); Аляксей Шаўроў (1904—1974) — Міністр гандлю БССР і намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1964—1971).

Журналісты Алег Бябенін (1974—2010) — журналіст; Ігар Гермянчук (1961—2002) — журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання; Уладзімір Кармілкін (1934—2002) — беларускі журналіст; Элеанора Язерская (1946—2014) — радыё- і тэлевядучая;

Літаратары

Эдзі Агняцвет (1913–2000) – беларуская паэтка; Анатоль Астрэйка (1911—1978) — беларускі паэт, паэт-песеннік. Галіна Барысаўна Багданава (1961—2021) — беларуская пісьменніца. Зінаіда Бандарына (1909—1959) — пісьменніца, перакладчыца; Алесь Бачыла (1918—1983) — паэт, драматург, заслужаны дзеяч культуры БССР; Веніямін Блажэнны (1921—1999) — рускамоўны беларускі паэт. Пятрусь Броўка (1905—1980) — пісьменнік і паэт, народны паэт БССР, акадэмік АН БССР; Генадзь Бураўкін (1936—2014) — паэт, журналіст, дыпламат; Васіль Быкаў (1924—2003) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР; Змітрок Бядуля (1886—1941) — паэт, пісьменнік, публіцыст; Пятро Васючэнка (1959-2019) — пісьменнік, паэт, драматург, літаратуразнаўца; Пятро Глебка (1905—1969) — паэт і драматург, акадэмік АН БССР; Сяргей Іванавіч Грахоўскі (1913—2002) — беларускі паэт, празаік і перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР; Анатоль Грачанікаў (1938—1991) — паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР; Мікалай Дубоўскі (1933—2013) — беларускі пісьменнік, празаік; Уладзімір Аляксандравіч Жыжэнка (1931—2003) — беларускі перакладчык. Уладзімір Караткевіч (1930—1984) — пісьменнік і паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР; Уладзімір Карызна (1938—2026) — паэт, народны паэт Беларусі; Кастусь Кірэенка (1918—1988) — паэт, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР; Кандрат Крапіва (1896—1991) — драматург, паэт, сатырык, народны пісьменнік БССР; Аркадзь Куляшоў (1914—1978) — паэт, народны паэт БССР; Еўдакія Лось (1929—1977) — паэтэса; Міхась Лынькоў (1899—1975) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР; Андрэй Макаёнак (1920—1982) — драматург, народны пісьменнік БССР; Янка Маўр (1883—1971) — пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР; Іван Мележ (1921—1976) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР; Пімен Панчанка (1917—1995) — паэт, народны паэт БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР; Піліп Пестрак (1903—1978) — паэт і пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР; Айзік Платнер (1895 — 1961) — паэт і перакладчык; Алесь (Аляксей Іванавіч) Рылько (1923—1967) — беларускі празаік, драматург, публіцыст. Яфім Ільіч Садоўскі (1908—1993) — беларускі пісьменнік і журналіст. Ганна Іосіфаўна Сапрыка (1911—1962) — беларуская празаік, перакладчык. Іван Шамякін (1921—2004) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР, акадэмік АН БССР; Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (1912—1967) — беларускі празаік. Іван Чыгрынаў (1934—1996) — народны пісьменнік Беларусі, драматург; Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — паэтэса; Фёдар Янкоўскі (1918—1989) — мовазнаўца і пісьменнік, доктар філалагічных навук, прафесар; Міхал Ясень (1924—2006) — паэт-песеннік;

Навукоўцы Уладзімір Абушэнка (1957—2015) — сацыёлаг, сацыяльны філосаф; Мікалай Аляксандраў (1917—1981) — савецкі хірург, арганізатар аховы здароўя, член-карэспандэнт АМН СССР, прафесар; Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905—1969) — беларускі вучоны-хімік, дзяржаўны дзеяч, рэктар БДУ. Мікалай Бірыла (1923—1992) — мовазнаўца, акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР; Віктар Сямёнавіч Буракоў (1931—2020) — беларускі фізік. Акадэмік АН Беларускай ССР. Аляксандр Грыцанаў (1958—2011) — філосаф, сацыёлаг; Анатоль Грыцкевіч (1929—2015) — беларускі гісторык. Генадзь Карпенка (1949—1999) — навуковец і палітык, член-карэспандэнт АН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага савета БССР 12-га склікання; Леў Ісакавіч Кантаровіч (1903—1958) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі; Андрэй Красін (1911—1981) — савецкі фізік, адзін са стваральнікаў першай у свеце Обнінскай АЭС; Васіль Купрэвіч (1897—1969) — батанік, прэзідэнт АН БССР у 1952—69, член-карэспандэнт АН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1969);