Мост Залатыя Вароты () — вісячы мост праз праліў Залатыя Вароты. Ён злучае горад Сан-Францыска на поўначы паўвострава Сан-Францыска і паўднёвую частку акругі Марын, побач з прадмесцем Саўсаліта. Мост Залатыя Вароты быў самым вялікім вісячым мостам у свеце з моманту адкрыцця ў 1937 годзе і да 1964 года. Даўжыня моста — 1970 метраў, даўжыня асноўнага пралёта — 1280, вышыня апор — 230 метраў над вадой, маса — 894500 тон. Ад праезжай часткі да паверхні вады — 67 метраў. Мост Залатыя вароты (en) у блогу падарожжаў arrestedworld.com Гэта адзін з самых вядомых мастоў у свеце.

Спасылкі Афіцыйны сайт моста «Залатыя Вароты»

Катэгорыя:Вісячыя масты Катэгорыя:Масты ЗША Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сан-Францыска Катэгорыя:Славутасці Сан-Францыска Катэгорыя:Транспарт Сан-Францыска Катэгорыя:З’явіліся ў 1937 годзе