Вялікі мечнік літоўскі, мечны — дзяржаўная пасада ў ВКЛ (канец 15—18 стагоддзі), створана на ўзор вялікага мечніка кароннага.
На святочных мерапрыемствах нёс наперадзе з левага боку вялікага князя аголены меч, як сімвал вайсковай улады. Пад час пахавання апускаў меч да долу, а ў рукаяць устаўляў свечку. Мечнік кідаў меч перад алтаром, альбо ламаў яго, калі манарх быў апошнім з роду.
Таксама існавалі павятовыя мечнікі.
Вялікія мечнікі літоўскія
Дзмітрый Халецкі (1579—1588) Ян Халецкі (1589—1615) Мікалай Халецкі (1615-1650) Юрый Тызенгаўз (1650-1679) Шыман Караль Агінскі (1679—1685) Мікалай Францішак Агінскі (1685—1695) Марцыян Міхал Агінскі (1695—1703) Крыштаф Сяніцкі (1703—1707) Білевіч (1708—1709) Аляксандр Пшаздзецкі (1709—1710) Мікалай Фаўстын Радзівіл (1710—1729) Юзаф Тадэвуш Агінскі (1729—1730) Ігнацы Завіша (1730—1734) Януш Аляксандр Сангушка (1735—1750) Сымон Сіруць (1750—1752) Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" (1752—1762) Андрэй Агінскі (1762—1771) Міхал Геранім Радзівіл (1771-1775) Геранім Януш Сангушка (1775) Аляксандр Асалінскі (1775-1789) Міхал Клеафас Агінскі (1789—1793)
Глядзі таксама Мечнік Вялікія мечнікі каронныя
Літаратура Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, «Вялікае Княства Літоўскае»
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага