Каліцыум усыпаны (Calicium adspersum) — від грыбоў рода сямейства .

Сінонімы Calicium claviculare var. roscidum Ach., 1803 Calicium roscidum (Ach.) Ach., 1910 Calicium roscidum sensu auct. brit., 2002 Chaenotheca roscidum (Ach.) Ach.

Апісанне

Ад падобных відаў адрозніваецца маленькімі апатэцыямі, падобнымі на значкі, якія дасягаюць у вышыню да 1,5 мм. Слаявіна зярністая, шэрая ці аліўкава-рудая, апатэцыі чорныя, з жоўтым ці зеленаватым налётам на галоўцыCalicium adspersum Каліцыум усыпаны ў Чырвонай кнізе Беларусі .

Расце на кары старых дубоў у парках і лясах, таксама на гнілых хваёвых пнях ў забалочаных хваёвых лясахCalicium adspersum .

Арэал

Сустракаецца па ўсяму Паўночнаму паўшар’ю. Падвід Calicium adspersum subcp. australe распаўсюджаны ў паўднёвым паўшар’і. У Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі раён), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Гомельскай (Жыткавіцкі раён) абласцях.

Ахова

Ахоўваецца ў Беларусі і Польшчы.

Спасылкі Каліцыум усыпаны ў Чырвонай кнізе Беларусі Выява Calicium adspersum на сайце EOL

Катэгорыя:Каліцыевыя