Ігнат Аляксандравіч Здановіч (, — , ) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 г., публіцыст.
Біяграфія Сын Аляксандра Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858—1862 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, які скончыў са званнем кандыдата матэматыкі, затым вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Збіраў успаміны і звесткі пра філаматаў і філарэтаў, у 1860 годзе ў Парыжы выдаў брашуру «Успамін пра філаматаў і філарэтаў». У лютым 1863 года вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жніўня 1863 года паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26.9.1863 г. Публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.
Вобраз у мастацтве Яму прысвечаны раздзел 4 «Снег на шыбеніцах і на твары» ў паэме «Каліноўскі» Максіма Танка.
Бібліяграфія Kilka szczegółów o Filomatach i Filaretach // Promieniœci — Filomaci — Filareci. Warszawa etc., 1928.
Літаратура
Ehrenkreutzówna E. Ignacy Zdanowicz — kasjer i naczelnik powstańczy Wilna // Ateneum Wileñskie. 1933, t. 8; Кісялёў Г. Героі і музы: Гістарычныя нарысы. Мн., 1982; Nowy Korbut, t. 9;
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Публіцысты Беларусі