Бачнае выпраменьванне або святлоБачнае святло або проста святло ў вузкім сэнсе слова. — электрамагнітныя хвалі, якія ўспрымае вока чалавека, даныя займаюць ўчастак спектра з даўжынёй хвалі прыблізна ад 380 (фіялетавы) да 750 нм (чырвоны) (індывідуальныя межы ўспрымання некалькі адрозніваюцца для кожнага чалавека). Такія хвалі займаюць частотны дыяпазон ад 400 да 790 тэрагерц.

Найбольшую адчувальнасць да святла чалавечае вока мае ў вобласці 555 нм (540 ТГц), у зялёнай частцы спектра. У спектры ўтрымліваюцца не ўсе колеры, якія адрознівае чалавечы мозг. Такіх адценняў, як ружовы або маджэнт, няма ў спектры бачнага выпраменьвання, яны ўтвараюцца ад змешвання іншых колераў.

Бачнае выпраменьванне таксама трапляе ў «аптычнае акно» — вобласць спектра электрамагнітнага выпраменьвання, што практычна не паглынаецца зямной атмасферай. Што тычыцца рассейвання, блакітнае святло рассейваецца на неаднароднасцях атмасферы мацней, чым святло з большымі даўжынямі хваль (у чырвоны бок спектра), і таму дзённае неба выглядае блакітным.

Спектр бачнага выпраменьвання

КолерДыяпазон даўжынь хваль, нмДыяпазон частот, ТГцДыяпазон энергіі фатонаў, эВФіялетавы380—440790—6802,82—3,26Сіні440—485680—6202,56—2,82Блакітны485—500620—6002,48—2,56Зялёны500—565600—5302,19—2,48Жоўты565—590530—5102,10—2,19Аранжавы590—625510—4801,98—2,10Чырвоны625—750480—4051,68—1,98

Гл. таксама Эфект Рамана Праламленне

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Электрамагнітнае выпраменьванне