Урду́ (саманазва: اُردُو, вымаўл. таксама вядомы як Лашкарыhttp://www.colips.org/journals/volume27/V27_N1_P2.pdf саманазва: لشکری) — стандартызаваны варыянт мовы хіндустані, гістарычна звязаны з культурай мусульманскага насельніцтва паўвострава Індастан, адна з літаратурных моў рэгіёна.
За выключэннем спецыфічнай лексікі ўрду з’яўляецца ўзаемназразумелай з іншай літаратурным варыянтам мовы хіндустані — хіндзі. Урду і хіндзі маюць амаль ідэнтычную марфалагічную і сінтаксічную структуру. З агульным улікам хіндзі і ўрду носьбіты абедзвюх літаратурных моў складаюць чацвёртую ў свеце супольнасць носьбітаў, саступаючы толькі кітайскай, англійскай і іспанскай мовам.
Пачынаючы з канца перыяду Вялікіх Маголаў у ХІХ ст. розныя дыялектныя формы хіндустані набываюць статус лінгва-франка ў большай частцы Паўднёвай Азіі. У цяперашні час літаратурная ўрду з’яўляецца адной з дзяржаўных моў Пакістана (поруч з англійскай) і мовай міжнацыянальных зносін у краіне. Акрамя таго, мова знаходзіцца ў спісе 23 афіцыйных моў Індыі і мае афіцыйны статус у шасці штатах гэтай краіны.
Як і літаратурная хіндзі, урду з’яўляецца адным з літаратурных варыянтаў мовы хіндустані. Абодзве нормы заснаваныя на дыялекце кхары-болі — гістарычна прэстыжным дыялекце хіндустані, распаўсюджаным найперш у наваколлях Дэлі. Генетычна хіндустані адносіцца да моў цэнтральнай зоны, якая ўваходзіць у склад індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай сям’і моў.
Гісторыя
Этымалогія слова урду́ звязваецца з цюркскім ordu. Падобную этымалогію ў беларускай мове таксама мае тэрмін «арда́». Этымалогія назвы урду таксама выводзіцца з персідскага زبانِ اُردُوئے معلّٰى () — «мова арыстакратычнага двара».
Паходжанне ўрду звязана з гаворкамі кхарыболі мовы хіндустані, якая, у сваю чаргу, непасрэдна паходзіць ад форм маўлення, вядомых пад тэрмінам апабхранша. Такое ж паходжанне маюць усе сучасныя мовы індаарыйскай групы моў.
Ад узнікнення Дэлійскага султаната і Імперыі Вялікіх Маголаў і да ўсталявання брытанскага кіравання на тэрыторыі Індастана хіндустані з’яўлялася літаратурнай мовай як індуістаў, так і мусульман рэгіёна. І тыя, і другія запісвалі мову хіндустані персідскім варыянтам арабскага пісьма. У гэтую эпоху мову называлі пераважна хіндзі, хіндаві, дэхлаві (г.зн. гаворка горада Дэлі).
Пры праўленні Вялікіх Маголаў афіцыйнай мовай была персідская. У 1837 годзе яна страчвае гэты статус, на змену ёй у якасці моў справаводства зацвярджаюцца ўрду і англійская мова. Тое, што асноўная мова краіны, запісваецца цяпер арабіцай, стала прычынаю незадаволенасці індуістаў паўночнага захаду Індыі, якія даказвалі, што мова павінна запісвацца ўласнаіндыйскім пісьмом — дэванагары. У выніку, індуісты пачалі ўжываць свой варыянт хіндустані — хіндзі, які стаў афіцыйным у штаце Біхар у 1881 годзе. Ад гэтага часу ўзнікла юрыдычнае раздзяленне моў урду (для мусульман) і хіндзі (для індуістаў), якое канчаткова аформілася з на ўласна Індыю, дзе афіцыйны статус набыла літаратурная мова хіндзі з выкарыстаннем дэванагары, і Пакістан, у якім усталявалася ідэалогія пабудовы дзяржавы мусульман былой Брытанскай Індыі, а афіцыйны статус атрымала літаратурная ўрду з выкарыстаннем арабскага пісьма. На працягу існавання незалежнага Пакістана ў якасці літаратурнага стандарту ўрду ўсталявалася норма са значным персідскім уплывам.
Сярод дзеячаў пакістанскага руху, якія былі зацікаўленыя ў стварэнні дзяржавы на аснове мусульманскіх тэрыторый Брытанскай Індыі, урду атрымала папулярнасць як магчымая будучая міжэтнічная мова для мусульман Індастана з розным этнічным паходжаннем. Аднак рух, які ставіў на мэце аб’яднанне індыйскіх мусульман пры дапамозе адзінай мовы, пачаў афармляцца з падзеннем Вялікіх Маголаў ужо ў сярэдзіне ХІХ ст. Так, у падтрымку пазіцый урду выступаў інтэлектуал , які абараняў пазіцыі ўрду ва ўсіх галінах грамадства паўночнай Індыі, але ўрэшце быў вымушаны звузіць уласныя ідэі да прыняцця ўрду толькі як мовы мусульман рэгіёна. У 1920-х гадах Махатма Гандзі, які ў пэўныя часы выступаў супраць ідэі незалежнага Пакістана, выступаў з намаганнямі аднаўлення ідэі адзінай мовы хіндустані, што ўрэшце было адрынута ідэолагамі пакістанскага руху, якія нефармальна здолелі зацвердзіць урду як сімвал руху за дзяржаву мусульман Індастана.
Прадпрымаліся спробы «ачысціць» урду і хіндзі ад запазычанняў санскрыцкага і персідскага паходжання адпаведна. Тым не менш, пры засваенні прафесійнай лексікі ва ўрду працягваецца шырокае выкарыстанне арабскай мовы і фарсі, а ў хіндзі — санскрыту, ад чаго літаратурныя мовы захоўваюць моцны іншамоўны ўплыў.
У новай і навейшай гісторыі прыкметны ўплыў на ўрду аказвае англійская мова, якая з’яўляецца ў цяперашні час асноўнай міжнароднай мовай свету і адной з дзяржаўных моў Пакістана ды Індыі.
Развіццё літаратуры Развіццё літаратуры на ўрду пачынаецца з параўнальна позняга часу і мае шэраг асаблівасцей, звязаных з колішнім прэстыжным статусам персідскай мовы, якая на паўночным Індастане некалі была мовай двара манархаў-мусульман.
Гістарычныя сувязі і функцыі ўрду абумоўлівалі пашырэнне ў літаратуры на ўрду перакладаў мусульманскіх рэлігійных тэкстаў і арабскіх ды персідскіх класічных прац. У параўнанні з іншымі мовамі рэгіёна, рэлігійная ісламская тэматыка прадстаўлена ў літаратуры на ўрду намнога шырэй. Гэта тлумачыцца статусам урду як лінгва-франка мусульманскага насельніцтва Індастана.
Цікава адзначыць, што на мове ўрду была напісана кніга — папулярны ў Паўночнай Індыі астралагічны трактат, складзены ў эпоху шырокага распаўсюджання ўрду ў сярод брахманаў рэгіёна (XVIII ст.)
У свецкай прозе на ўрду атрымалі вялікую папулярнасць празаічныя творы ў жанры казкі або апавядання (, , Р. Сінгх Бедзі, , , І. Чугхтай, Х. Абас, ). З канца мінулага стагоддзя пачынаецца творчасць у жанры рамана, які абапіраецца галоўным чынам на англійскія літаратурныя традыцыі. Звычайна кожны традыцыйны жанр мае ўласнае найменне ў мове, не будучы пазычанымі з іншых моў.
Урду мае багатую, добра распрацаваную паэтычную традыцыю. Паэзія на мове урду традыцыйна падзяляецца на два вялікія жанры — газэль (абстрактная тэматыка) і назм (апавяданне або сатыра), апошні ўключае жанры панегірыка, элегіі і паэмы. Кожны з жанраў таксама мае традыцыйныя назвы. У жанры панегірыка развіўся жанр нат — паэзіі, складзенай у гонар Мухамада. Творы нат могуць прымаць розныя формы, але часцей пішуцца ў форме газэлі. Мова натаў можа вар’іравацца па насычанасці персідскай лексікай. складаў наты, у якіх у кожнай страфе спалучаліся тэксты на арабскай, персідскай мовах, афіцыйнай урду і гутарковай хіндзі. Акрамя названых жанраў, значнае месца ў літаратуры ўрду займаюць творы на тэму шанавання ісламскіх мучанікаў.
У літаратурнай традыцыі урду большасць паэтаў бярэ сабе літаратурны псеўданім, які можа быць як выдуманым, так і часткай уласнага імені. Пры ўпамінанні паэта псеўданім прынята ставіць у канцы пасля сапраўднага імені.
Самым вядомым паэтам на мове ўрду лічыцца Мухамад Ікбал, які пісаў у першай палавіне ХХ ст. Ён прадстаўляў погляды мусульман Індастана, і лічыцца «духоўным бацькам» Пакістана.
Лінгвагеаграфія Колькасць носьбітаў урду вагаецца ад 60 да 70 млн чал. у залежнасці ад звестак і прынцыпаў ацэньвання. Згодна з перапісам 2001 года ў Індыі пражывае прыблізна 52 млн носьбітаў урду; каля 10 млн жыве ў Пакістане (перапіс 1998 года)Urdu // Ethnologue .
Вялікія супольнасці носьбітаў урду (некалькі соцень тыс. чал.) прадстаўленыя дыяспарай, асабліва ў Вялікабрытаніі, Саудаўскай Аравіі, ЗША і Бангладэшы. У Бангладэшы ўрду вядомая пераважна пад назвай біхары (такую ж назву носіць у складзе ўсходніх індаарыйскіх моў, распаўсюджаная ў асноўным Біхары і навакольных землях).
З-за цяжкасцей у адрозніванні носьбітаў урду і хіндзі ў Індыі і Пакістане, а таксама ў ацэнцы колькасці людзей, для якіх урду — другая мова, ацэненая колькасць гаворачых няпэўная і спрэчная.
Афіцыйны статус
Урду — нацыянальная мова і адна з дзвюх афіцыйных моў Пакістана (разам з англійскай). Менш чым для 10 % насельніцтва Пакістана ўрду з’яўляецца роднай мовай. Тым не менш, у той ці іншай ступені мову разумее большасць насельніцтва краіны, і яна выконвае ролю мовы міжэтнічных зносін. Урду з’яўляецца абавязковым прадметам для выкладання ў сярэдніх школах краіны незалежна ад мовы навучання. Гэта прывяло да таго, што нярэдка людзі ўмеюць чытаць і пісаць на мове ўрду, а на роднай — не. Такое становішча прыводзіць узаемнага ўплыву мясцовых пакістанскіх моў і ўрду.
У Індыі ўрду з’яўляецца адной з 23 федэральна прызнаных моў краіны і мае афіцыйны статус у штатах Андхра-Прадэш, Джаму і Кашмір, Карнатака, Махараштра, Утар-Прадэш і Заходняя Бенгалія. Урду выкарыстоўваецца як мова выкладання ў некаторых школах, а таксама выкладаецца разам з арабскай мовай у індыйскіх медрэсэ (мусульманскія духоўныя вучылішчы). У Індыі налічваецца больш за 3000 урдумоўных публікацый, у тым ліку 405 штодзённых газетных выданняў.
Значнасць урду ў мусульманскім свеце даволі высокая: так, у Меццы і Медзіне, рэлігійных цэнтрах ісламу, інфармацыйныя вывескі, як правіла, прадубляваныя на ўрду.
Дыялекталогія У мове ўрду традыцыйна вылучаецца некалькі дыялектаў, сярод якіх і , а таксама сучасная размоўная ўрду, заснаваная на — гаворцы Дэлійскіх наваколляў.
Дыялекты дакхіні распаўсюджаныя на поўдні Індыі (Дэканскае пласкагор’е). Яны адрозніваюцца ад стандартнай урду асаблівым спалучэннем лексікі арабскага, персідскага, цюркскага паходжання, а таксама запазычанняў з моў маратхі і конкані.
Пакістанскі варыянт урду паступова аддаляецца ад індыйскіх форм урду, увабраўшы ў сябе мноства запазычаных слоў, прыказак і фанетычных асаблівасцей з мясцовых пакістанскіх моў, такіх як пушту, панджабі, белуджская, сіндхі. Акрамя таго, з гістарычных прычын, гаворкі ўрду ў Пакістане зведалі большы ўплыў персідскай і арабскай моў.
Да таго ж, у якасці асобнага дыялекту часам разглядаецца рэкхта, мова , на якой пісалі многія знакамітыя паэты.
Лінгвістычная характарыстыка
Фанетыка
Гукавы лад літаратурнай урду мала адрозніваецца фаналогіі літаратурнай хіндзі. Таму ў мовазнаўчых працах фанетыка ўрду разглядаецца ў рамках гукавога ладу хіндустані. У хіндустані налічваецца 10 галосныхMasica (1991:110). Сярод зычных 28 фанем захаваліся са старажытнаіндыйскага перыяду, 2 гукі ўзніклі пазней у пэўных пазіцыях, і яшчэ 7 трапілі ў мову разам з запазычанымі словамі.
Лексіка Базавы лексічны фонд урду, як у хіндзі і іншых індаарыйскіх мовах, складае лексіка індаарыйскага паходжання. Культурныя сувязі і роля ўрду сталі прычынай асаблівага пранікнення ў лексіку мовы лексем персідскага і арабскага паходжання, прытым значная частка апошніх засвойвалася пры пасрэдніцтве персідскае мовы, што аказала ўплыў на семантыку і фанетыку дадзеных лексем. Іншыя пласты запазычанняў складаюць лексемы цюркскага (у прыватнасці, чагатайскага паходжання — з колішняй літаратурнай цюркскай мовы Цэнтральнай Азіі) і партугальскага паходжання, з Новага часу пашырылася роля англійскай мовы. Сінонімы рознай этымалогіі могуць выступаць пры выкарыстанні розных функцыянальных стыляў мовы (напрыклад, پانی pānī — пры размоўным стылі, آب āb — у мастацкім, абодва значэнні — «вада»; першае мае індаарыйскае паходжанне, другое — персідскае). Як правіла, выкарыстанне лексем персідскага і арабскага паходжання характэрна для спецыфічных стыляў маўлення, у прыватнасці, мастацкага.
Ступені ветлівасці Спрадвечныя або шырокаўжываныя лексемы могуць таксама мець сінонімы, выкарыстанне якіх замацавана ў адпаведнасці з ступенню ветлівасці ў маўленні. Напрыклад, выраз us kī ammī «ягоная маці» можа замяняцца на us kī wālidah пры большай ступені ветлівасці, us kī wālidah-yi muḥtarmah (яшчэ большая ступень ветлівасці) або us kī māṉ (грубае). Падобныя адценні ветлівасці маюць таксама часціцы са значэннем «так», «не», а таксама шэраг дзеясловаў.
Выбар сінонімаў у маўленні можа залежаць ад рэлігійнай прыналежнасці гаворачага.
Граматыка