Крысціян Дыёр (, 21 студзеня 1905, Гранвіль, Нармандыя — 24 кастрычніка 1957, Мантэкаціні-Тэрмэ, Таскана, Італія) — французскі мадэльер адзення.
Парфумерыя Christian Dior Парфумерыя Christian Dior займае 4-е месца ў свеце па аб’ёме продажаў. Парфумернаму дому Dior належыць мноства адкрыццяў у галіне атрымання эсэнцыі водараў — напрыклад, эсэнцыя ландыша і ванілі.
Над стварэннем водараў Christian Dior працавалі: П’ер Бурдон, Олівер Крэспа, Эдмонд Рудніцка, Олівер Польж, Ц’еры Васэр, Гай Роберт і іншыя. Агулам у цяперашні час існуе 97 водараў Dior, першы з іх быў выпушчаны ў 1947 годзе пад назвай Christian Dior Miss Dior.
Найбольш папулярнымі водарамі Christian Dior з’яўляюцца:
Dior Addict (для жанчын) Dior Dune (для жанчын і мужчын) Dior Dolce Vita (для жанчын) Dior Poison (для жанчын) Dior J’adore (для жанчын) Dior Miss Dior Cherie (для жанчын) Dior Fahrenheit (для мужчын) Dior Homme Sport (для мужчын) Dior Higher (для мужчын) Крысціяну Дыёру належыць вядомы афарызм аб парфумерыі: «Духі — гэта непераўзыдзенае адценне жаночай індывідуальнасці, гэта апошні штрых вобразу»
Спасылкі Афіцыйны сайт Dior Perfumes
Катэгорыя:Вытворцы касметыкі і парфумерыі Катэгорыя:Мадэльеры Францыі Катэгорыя:Гісторыя касцюма Катэгорыя:Дамы высокай моды