«Лялечны дом» () — п'еса нарвежскага драматурга Генрыка Ібсена, напісаная ў 1879 годзе, якая стала яго першым сенсацыйным творам і цяпер з'яўляецца, напэўна, самай вядомай п'есай гэтага аўтара, якая, таксама, уваходзіць у спіс абавязковага чытання ў шматлікіх сярэдніх школах і ўніверсітэтах. Пасля першай публікацыі п'еса выклікала супярэчнасці праз сваю вострую крытыку шлюбных нормаў XIX стагоддзя. Твор будуецца па формуле п'есы з акуратна выбудаванай фабулай, але ў апошнім акце традыцыйная драматычная канцоўка сканчваецца не распутваннем, а дыскусіяй Норы Хэльмэр і яе мужа, Торвальда Хэльмера. П'еса часта называецца першай сапраўднай фемінісцкай п'есай. Значнасць яе была прызнаная ЮНЕСКА ў 2001 годзе, калі аўтаграфаваны рукапіс «Лялечнага дома» Ібсена быў ўключаны ў спіс «Памяці свету» ў знак агульнага прызнання гістарычнай каштоўнасці літаратурнага шэдэўра.
Крыніцы
Катэгорыя:П'есы Генрыка Ібсена Катэгорыя:З’явіліся ў 1879 годзе Катэгорыя:П’есы Катэгорыя:Літаратурныя творы