Ерэван () — горад у Арменіі, сталіца краіны. Размешчаны ў левабярэжнай (па рацэ Аракс) частцы Арарацкай раўніны і часткова на вулканічным плато, на вышыні над узроўнем мора ад 850 да 1300 м. Праз Ерэван працякае найбуйнейшая рака Арменіі Раздан.

Ерэван — найбуйнейшы горад Арменіі. Насельніцтва складае 1,2 млн чал. (2011). Важнейшы палітычны, культурны, навуковы і прамысловы цэнтр, а таксама галоўны транспартны вузел краіны. 2 аэрапорты: Эрэбуні і Звартноц. Метрапалітэн.

Геаграфія

Ерэван знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Арарацкай раўніны, размешчанай у цэнтральнай частцы Армянскага нагор’я. Плато, на якім размешчаны Ерэван, з трох бакоў акаймавана горамі — на паўночным захадзе знаходзіцца гара Арагац, на поўначы — Канакерскае пласкагор’е, а на ўсходзе — Гегамскія горы. На поўдні Ерэванская катлавіна спускаецца ў даліну ракі Аракс, за якой узвышаецца масіў Вялікага і Малога Араратаў. Рэльеф Ерэвана адрозніваецца вялікай разнастайнасцю, ваганні вышынь у яго межах дасягаюць 400 метраў. Праз горад, у маляўнічай цясніне, працякае рака Раздан. Асаблівасці рэльефу, клімат, вывучэнне ружы вятроў на гэтым горным плато ляглі ў аснову першага генеральнага плана Ерэвана, створанага акадэмікам архітэктуры А. Таманянам у 1924 годзе. Паводле гэтага плана Ерэван быў задуманы як горад з радыяльна-кальцавой планіроўкай цэнтра, якая захоўвала кірункі магістраляў, што склаліся гістарычна, і значныя помнікі гісторыі і культуры. Усе наступныя генеральныя планы і праекты забудовы Ерэвана, галоўным чынам, працягвалі ідэі А. Таманяна.

Клімат Ерэван размешчаны ў дзвюх ландшафтных зонах: паўпустынна-пустынная пераважае на вышыні 850—1000 м, сухая стэпавая — вышэй. Штогадовая сярэдняя тэмпература паветра складае 11,8 °C, летам +25 °C, зімой −4-5 °C, абсалютны максімум +42 °C, абсалютны мінімум −31 °C. Штогадовае сонечнае ззянне дасягае ў сярэднім 2700 гадзін. Перыяд без замаразкаў доўжыцца 213—224 дзён. Адносная вільготнасць паветра ад 44-45 % улетку да 70-80 % узімкуКлімат Ерэвана.

Летні сезон доўжыцца больш за 4 месяцы з сухім і гарачым надвор’ем, сярэдняя тэмпература паветра ў жніўні 22-26 °C, найвышэйшая тэмпература роўная 41,4 °C. Вятры, якія дзьмуць улетку, становяцца мацнейшымі ў другой палове дня, дасягаючы часам 15-20 м/с. Зіма ўмерана халодная: пастаяннае снежнае покрыва ўтвараецца не кожны год. Сярэдняя тэмпература ў студзені −4-6 °C, найменшая тэмпература −31 °C. Вясна кароткая з няўстойлівым надвор’ем. Восені ўласцівае мяккае, сонечнае і зацішнае надвор’е. Сярэднегадавы аб’ём атмасферных ападкаў 250—370 мм. Максімум ападкаў выпадае ў маі.

Верхнія пласты глебы разнастайныя: ад шэра-карычневых да пераважных карычневых.

Гісторыя Урарцкі цар Аргішці I у 782 да н. э. пабудаваў крэпасць Эрэбуні, з якой і паўстаў сучасны Ерэван (адсюль жа паходзіць і назва горада). Эканамічнае і палітычнае значэнне горада ўзрастае з сярэдзіны XIII ст., калі Ерэван становіцца важным вузлавым пунктам на шляхах з Арарацкай даліны ў Паўночнае Закаўказзе. З 1440 года Ерэван — адміністрацыйны цэнтр Усходняй Арменіі. З 1513 па 1735 год крэпасць і горад шмат разоў падвяргаліся спусташальным нашэсцям персаў і туркаў.

У 1604 годзе Ерэван захоплены войскамі іранскага шаха Абаса I; армянскае насельніцтва сагнана ў Іран, але неўзабаве горад быў адноўлены і стаў цэнтрам Ерэванскага ханства. У XVII ст. у Ерэване назіраецца некаторы эканамічны ўздым. Ерэван становіцца буйным цэнтрам гандлю і рамяства. У часе руска-іранскай вайны 1826-28 гадоў Ерэван быў узяты рускімі войскамі (1 кастрычніка 1827) і ў складзе Усходняй Арменіі па Туркманчайскім дагаворы 1828 года далучаны да Расійскай імперыі. У 1828-40 гадах — Ерэван — цэнтр Армянскай вобласці, затым — павятовы горад, з 1849 года — цэнтр Эрыванскай губерні. Злучаны чыгункай праз Александропаль (цяпер Гюмры) з Тбілісі ў 1902 годзе, а ў 1908 годзе з Джульфай.

У маі 1918 года Ерэван становіцца сталіцай Рэспублікі Арменія. У пачатку снежня 1920 года Ерэван быў захоплены Чырвонай Арміяй; 18 лютага 1921 года ў выніку агульнанацыянальнага паўстання Савецкая ўлада была звергнута, аднак 2 красавіка РСЧА ізноў захапіла Ерэван, на 70 гадоў усталявалася Савецкая ўлада.

З пачатку 1988 года ў Ерэване на плошчы каля Опернага тэатра пачаліся масавыя мітынгі карабахскага руху, якія перараслі ў рух за незалежнасць Арменіі.

Эканоміка

Ерэванскі каньячны завод

Насельніцтва

Транспарт Ерэванскі метрапалітэн Ерэванскі тралейбус Станцыя Ерэван

Адукацыя і навука Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатура Абавяна Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт Ерэванская дзяржаўная кансерваторыя імя Камітаса Ерэванская міжнародная школа QSI Ерэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. Брусава Ерэванскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя Мхітара Герацы Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт Ерэванскі навукова-даследчыцкі інстытут матэматычных машын Ерэванскі ўніверсітэт Айбусак Ерэванскі фізічны інстытут Міжнародны ўніверсітэт «Еўразія» Нацыянальны політэхнічны ўніверсітэт Арменіі Французскі ўніверсітэт у Арменіі Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» Школа Айб

Тэатры Армянскі тэатр імя Сундукяна Армянскі тэатр оперы і балета імя А. А. Спендыярава Ерэванскі дзяржаўны тэатр пантамімы Тэатр музычнай камедыі імя Акопа Параняна

Музеі Дом-музей Ерванда Качара Дом-музей Сяргея Параджанава

Славутасці Вуліца Арама Вуліца Таманяна Ерэванскі заапарк Кальцавы бульвар Кінатэатр Масква Парк закаханых Паўночны праспект Плошча Рэспублікі Чырвоны мост

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Артур Абрахам, армянскі баксёр Тацевік Нарайраўна Аганесян, савецкая армянская спявачка Сусанна Бабкенаўна Аматуні, савецкі армянскі музыкаўнаўца Афелія Карапетаўна Амбарцумян, армянская спявачка Лявон Аранян, армянскі шахматыст Ара Арменавіч Аруцюнян, армянскі архітэктар Арно Аруцюнавіч Бабаджанян, армянскі кампазітар Вардуі Варданян, армянская эстрадная спявачка Марыя Сцяпанаўна Гамбаран, савецкая піяністка Армен Барысавіч Джыгарханян, акцёр тэатра і кіно Асмік Аруцюнаўна Папян, армянская оперная спявачка Аруцюн Памбукчан, армянскі спявак Тамара Антонаўна Перасадзька (нар. 1922) — беларускі архітэктар Іван Паўлавіч Тарасюк (1902—1939) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Артур Артаваздавіч Тарханян, армянскі архітэктар Мішэль Тэр-Закаран, французскі футбольны трэнер Рубен Варданян — мільярдэр і прадпрымальнік, экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Арменіі